У райвыканкаме ЗЯМЛЯ, ФIНАНСЫ, ЗАКОННАСЦЬ

ЗЯМЛЯ,
ФIНАНСЫ, ЗАКОННАСЦЬ — гэта толькі
асобныя пытанні, якія абмяркоўваліся на чарговым пасяджэнні райвыканкама 21
лістапада, якое прайшло пад началам старшыні Пятра Шукаловіча.

З інфармацыяй
аб рацыянальным і эфектыўным выкарыстоўванні землекарыстальнікамі земляў,
размешчаных на тэрыторыі Пратасевіцкага сельскага Савета, выступіла начальнік
землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Наталля Пуліновіч. Было адзначана, што
пэўная работа ў гэтым накірунку вядзецца. У ААТ
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, напрыклад, за кошт больш эфектыўнага
выкарыстання зямель ураджайнасць зерневых і зернебабовых культур вырасла з 26,4
цэнтнера з гектара ў 2010 годзе да 38,1 сёлетніх, хаця сярэдняя ўраджайнасць
па-ранейшаму ніжэй сярэднераённай (38,1 ц/га).

Усяго ў
сельсавеце з 2006 года знесена 9 ляда-шчых і кінутых дамоў, а з 2008 года
пераразмеркавана больш за 208 гектараў раней невыкарыстоўваемых зямель. У гэтым
го- дзе сельвыканкамам больш за 20 гектараў перададзена ААТ
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” і дослед-наму лясгасу, але першае з усіх
перададзеных зямель 25 гектараў усё яшчэ ў сельгасабарот не ўключыла. Ёсць
“гуляючая” зямля ў вёсках Пабокавічы, Дубавое, Ставішча. У гаспадарцы 3.278
гектараў асушаных плошчаў, але яны не паўсюдна належным чынам дагледжаны, у
прыватнасці — тыя ж меліярацыйныя каналы.

Сельвыканкамам
недастаткова вядзецца работа па навядзенні парадку на зям-лі,
добраўпарадкаванні тэрыторый і г.д. Зямельныя ўчасткі, якія размешчаны блізка
да адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў, нярэдка зарастаюць пустазеллем, а
належныя меры да выпраўлення хібаў не прымаюцца. За неэфектыўнае выкарыстанне
плошчаў землеўпарадкавальнай службай выдадзена 8 прадпісанняў, вынесена 1
па-станова і накіраваны пратакол у суд для прыцягнення вінаватых да
адміністрацыйнай адказнасці. Вы-праўлена 7 выяўленых парушэнняў.

Размовай пра
работу на зямлі і з зямлёй толькі на тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета члены
райвыканкама не абмежаваліся: падобных недахопаў хапае і ў іншых месцах. I гэта
таксама знайшло адлюстраванне ў прынятым рашэнні.

Аб выніках
праверак выканання фінансава-бюджэтнага заканадаўства пасялковымі і сельскімі
выканаўчымі камітэтамі інфармацыю зрабіла начальнік фінаддзела райвыканкама
Ларыса Белая. Праверкі — у адпаведнасці з каардынацыйнымі планамі —
праводзіліся ў Вяззеўскім, Дараганаўскім, Дрычынскім, Карытнянскім, Лапіцкім,
Ліпенскім, Пратасевіцкім, Свіслацкім сельскіх і Татаркаўскім пасялковым
выканкамах, і яны выявілі выкарыстоўванне бюджэтных сродкаў з парушэннем
заканадаўства (1.540,1 тыс. руб.), незаконнае іх атрыманне з бюджэту (больш за
530 тысяч), нанясенне шкоды (277,9 тыс.) і недахоп таварна-матэрыяльных
каштоўнасцей (133 тысячы рублёў). Недахопы ў ходзе праверак выпраўлены.

На пытанні аб
стане і мерах па ўмацаванні правапарадку за студзень-верасень спыніўся
начальнік РАУС Андрэй Гаварака. I галоўны прыемны момант такі: у раёне
адзначаецца станоўчая дынаміка памяншэння крымінальных праяўленняў. У рэгіёне
менш зарэгістравана злачынстваў (на 26,5%), здзейсненых у групах,
непаўналетнімі, раней судзімымі, у стане алкагольнага ап’янення за рулём і
наогул п’янымі, паменшылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх, крадзяжоў і
г.д. Хаця ўзровень злачыннасці па-ранейшаму застаецца адным з самых высокіх на
Магілёўшчыне: за 9 месяцаў года — 103,7 злачынства на 10 тысяч насельніц-тва
(такі ж перыяд летась — 138,6) пры паказчыку па вобласці 76,8 (104).

У горадзе
зарэгістравана 328 злачынстваў, у сельскай мясцовасці — 199 (больш усяго — на
тэрыторыях Вяззеўскага, Лапіцкага, Пратасевіцкага і Ясенскага сельсаветаў).

Колькасць
крадзяжоў усіх відаў уласнасці паменшылася на 45,7% — з 405 да 315. Яны,
дарэчы, у асноўным здзяйсняюцца з жытла грамадзян: удзельная вага — 38,1%. У
наяўнасці рост крадзяжоў чорных і каляровых металаў (на 6,1%), а таксама дзяржуласнасці
(на 4,7%). Прычым адна з прычын апошняга — непрыняцце належных мер суб’ектамі
гаспадарання па тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў за-хоўвання
таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Сёлета па ўзгаданых недахопах супрацоўнікамі
РАУС вынесена 146 прадстаўленняў, таксама выяўлена 6 фактаў адсутнасці
вартаўнікоў і 2 — знаходжання іх у стане алкагольнага ап’-янення. З-за
невыканання прадстаўленняў у адносінах да 7 пасадавых асоб складзены
адміністрацыйныя пратаколы, з іх 5 прыцягнуты судом да адказнасці.

Па ўзгаданаму
пытанню, як і па іншых — усяго на пасяджэнні райвыканкама разгледжана іх больш за
6 дзясяткаў — прыняты адпаведныя рашэнні.

Последние новости

Год благоустройства

Скорректированы Правила благоустройства и содержания населенных пунктов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

В преддверии Дня металлурга корреспондент АК побывала в цехе алюминиевого литья Осиповичского завода автомобильных агрегатов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

20 июля – День металлурга

20 июля 2025
Читать новость
Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем