У райвыканкаме Жорстка, але справядліва 23.02.10, № 14
Менавіта ў такім рэчышчы ішла размова на чарговым
пасяджэнні райвыканкама пры разглядзе пытання «Аб стане злачыннасці і мерах па
прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў сярод падлеткаў у раёне і выкананні
патрабаванняў Дэкрэта Кіраўніка дзяржавы ад 24.11.2006 г. № 18 «Аб дадатковых
мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нешчаслівых сем’ях”, інфармацыю па якому
зрабіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Алена
Фядотава.
I гэта не выпадкова: на Асіповіччыне хаця і робіцца
нямала чаго па ўзгаданаму накірунку, але ў эфектыўнасці работы трэба абавязкова
прыбаўляць. Аб чым і сведчаць хаця б такія лічбы.
Па стане на 1 лютага ў раёне жыве 287 абавязаных
асоб. Грошы, якія павінны быць з іх спагнаны, перавышаюць больш за 1,8
мільярда, аднак дзяржава атрымала толькі 52,06%, а ў 2008 годзе і таго меней —
46%. Летась 36 падлеткаў здзейснілі на тэрыторыі рэгіёна 52 крымінальныя
злачынствы — на 62,5% больш, чым год таму. За п’янства да адказнасці прыцягнута
59 непаўналетніх, з іх вучняў нашых школ — 32, ліцэя — 10. На прафілактычным
улі-ку ў наркалагічным кабінеце райпаліклінікі 56 непаўналетніх. У наяўнасці —
малаэфектыўныя меры па прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці за
парушэнні — продаж малым спіртнога — правіл гандлю. Нездавальняючая работа
інспекцыі па справах непаўналетніх з падулікавымі падлеткамі, змяняемасць
кадраў, неажыццяўленне ў поўным аб’ёме аператыўна-вышуковых мера-прыемстваў
супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і г.д. паспрыяла здзяйсненню падлеткамі 25
серыйных злачынстваў. Адсутнасць належнага ўзаемадзеяння адпаведных камісій
пассельвыканкамаў з праваахоўнымі органамі, установамі адукацыі і аховы
здароўя, прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна прыводзіць да несвоечасовага
прыняцця мер да дарослых, якія ўхіляюцца ад выканання сваіх бацькоўскіх
абавязкаў, па своечасоваму выяўленню ўмоў, якія сведчаць аб патэнцыяльнай
няўдачнасці сям’і. А ці ўсё магчымае робяць грамадскія арганізацыі для
прыцягнення моладзі да здаровага спосабу жыцця?
Словам, 17 лютага да прамоўцаў было значна больш
канкрэтных пытанняў, чым дакладных адказаў. Старшыня райвыканкама Пётр
Шукаловіч са справа-здачамі аб учарашне-сённяшняй рабоце з падрастаючым
пакаленнем узняў і намесніка начальніка РАУС Мікалая Гайваронскага, і старшыню
Лапіцкага сельсавета Валянціну Пашкоўскую, і дырэктара СШ-1 Сяргея Сувеева.
Хаця, як слушна заўважыў актыўна ўдзель-нічаўшы ў пасяджэнні начальнік
упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр
Сіваеў, адказ за такую «плённую” работу павінен быў трымаць практычна кожны з
запрошаных у залу. Гэту думку працягнуў далей і пракурор раёна Сяргей Парфёнаў,
шэраг слушных заўваг якога дадаткова ўвайшоў у прынятае членамі райвыканкама
рашэнне.
У падобным ключы ішла размова і па другіх пытаннях,
якіх было разгледжана больш за 6 дзесяткаў. У прыватнасці, калі членаў
райвыканкама інфармаваў начальнік аддзела райвыканкама Віктар Шыльцаў аб
выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў фізічнай культуры, спорту і турызму ў
раёне летась і заданні на 2010 год.
