У райвыканкаме Як спрацавалі ў І квартале? №37

Разам з разглядам выканання бюджэту раёна ў
студзені-сакавіку менавіта гэта пытанне стала галоўным на чарговым пасяджэнні
райвыканкама, якое прайшло 20 красавіка пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з
удзелам намесніка міністра энергетыкі краіны Рымы Філімонавай.

Інфармацыю па іх зрабілі начальнікі аддзелаў
райвыканкама эканомікі і фінансавага Алена Грунтова і Ларыса Белая, і ў цэлым
па шэрагу паказчыкаў нашы галіны народнай гаспадаркі выглядаюць даволі ўпэўнена
і працуюць стабільна.

Напрыклад, апярэджваем квартальнае заданне па
ўвя-дзенні ў эксплуатацыю жылля. У асноўны капітал прыцягнута 19,1 млрд. руб.
інвестыцый (на год запланавана 52 мільярды) — 177,1% да ўзроўню 2010 г. У эканоміцы раёна
створана 169 рабочых месцаў (заданне на год — 670). Нармальны паказчык па
энерга-зберажэнні — мінус 6%. Колькасць стратных прадпрыемстваў скарацілася з 6
да 5. Рэнтабельнасць продажаў у арганізацыях сельскай гаспадаркі за
студзень-люты склала 5,3% пры заданні 5-7%. Плюсуем па закупу малака і маладняку
буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва. Бюджэт раёна па даходах выкананы на
103,6%, план паступленняў па ўласных даходах — на 106%. Забяспечана выкананне
плана па ўсіх даходных крыніцах раённага бюджэту, бюджэтаў сельскіх і
пасялковых Саветаў. Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя
бюджэтныя фонды няма і г.д.

Але сказаць, што ўсё і паўсюдна ў нас толькі
добра таксама нельга, а таму старшыня райвыканкама і падымаў з месцаў са
справаздачамі-тлумачэннямі і старшынь СВК “Калгас “Ясень” і “Калгас “Каўгарскі”
Пятра Сашчэку і Фёдара Вараб’я, і намесніка дырэктара УКВП “Капітальнае
будаўніцтва” Сяргея Падбярознага.

Прыбаўляць трэба не толькі ўзгаданым калектывам,
а і па іншых накірунках. Бо, да прыкладу, пакуль у наяўнасці мінусавае сальда
знешняга гандлю таварамі і паслугамі (адмоўнае сальда знешнегандлёвага балансу
маюць ЗПВУП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”, СЗАТ “Асіповіцкі
вагонабудаўнічы завод”, СП ААТ “Дах”, СТАА “Белга-Прам”), адстае ад задання
тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі (адстаюць у параўнанні з
леташнім узроўнем калгасы “Бярэзіна”, “Ясень”, “Авангард”, “Каўгарскі”, “Новы
шлях”), меншым стаў сярэдні ўдой малака ад каровы, крыху не дацягваем да
задання па сярэднямесячнай зарплаце (97,3%) і г.д.

Карацей, працаваць ёсць над чым. І што найперш
трэба зрабіць у плане паляпшэння спраў і знайшло адлюстраванне ў прынятых
членамі райвыканкама рашэннях.

 

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость