У райвыканкаме Ураджай, культура, гандаль — важна ўсё! №24

Больш за 60 пытанняў, якія 16 сакавіка
разглядаліся на пасяджэнні райвыканкама, тычыліся самых розных бакоў
жыццядзейнасці рэгіёна. Прайшло яно пад началам старшыні райвыканкама Пятра
Шукаловіча з актыўным удзелам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і
харчаванні Алега Чыкіды, начальніка ўпраўлення культуры Анатоля Сінкаўца і
першага намесніка начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Алега Шаршнёва. I
прыезд адказных пасадавых асоб Магілёўскага аблвыканкама выпадковым не назавеш:
абмяркоўваліся якраз пытанні, з якімі яны па рабоце звязаны ўшчыльную.

Напачатку старшыня райсельгасхарчу Міхаіл Поклад
паведаміў аб мерах, якія прымаюцца дзеля належнай падрыхтоўкі
сельскагаспадарчых арганізацый да палявых работ, стварэння трывалай кармавой
базы і ўборкі ўраджаю-2011. Не раз слушныя заўвагі ўносілі кіраўнікі мясцовай вертыкалі
і аблсельгасхарчу, а з тлумачэннем асобных пазіцый за трыбуну запрашаліся
першыя асобы працоўных калектываў Сяргей Гатальскі (ААТ «Пратасевічы”), Алег
Грышчанка (філіял «Белшына-агра” ААТ «Белшына”), Уладзімір Цалуйка (ААТ
«Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”) і другія.

Сутнасць размовы зразумелая: асіповіцкім
працаўнікам палёў і ферм сёлета трэба не проста цалкам справіцца з вызначанымі
рубяжамі, а і перакрыць іх, выдаць «на-гара” прадукцыю, якую па розных прычынах
недадалі летась. Напружаныя задачы? З гэтым ніхто не спрачаецца. Але — яны
рэальныя. Тым больш, што вобласць па многіх пазіцыях гатова падтрымаць
гаспадаркі, падставіць плячо. Хаця апошняе, безумоўна, ніякім чынам нікога не
павінна расхалоджваць, усе паўсюдна абавязаны рабіць справу толькі самааддана і
добрасумленна.

Як спрацаваў аддзел культуры райвыканкама,
выконваючы мерапрыемствы Дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010
гады? «Раёнка” рэгулярна і даволі падрабязна інфармуе чытачоў наконт дзейнасці
культасветустаноў рэгіёна і творчых калектываў, выступленняў нашых артыстаў на
розных конкурсах-фестывалях, расказвае аб развіцці і ўмацаванні
матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны і г.д.

Па ўсіх накірунках сапраўды работа вядзецца
актыўна, і, трымаючы справаздачу, начальнік аддзела культуры райвыканкама Iрына
Раманчук узгадала многае. Але разам са станоўчым існуюць і мінусы. У
прыватнасці, патрабуе капрамонту Жорнаўскі СДК, у Красненскім, Ясеньскім і
Жорнаўскім Дамах культуры вялікі знос тэхабсталявання, аграгарадкі Вязаўніца,
Свіслач, Ясень, Осава і Каўгары чакаюць набыцця і ўстаноўкі відэапраекцыйнай
апаратуры, не ў адной з устаноў адчуваецца недахоп спецыялістаў з належнай
падрыхтоўкай, ёсць праблемы з забеспячэннем вясковых школ мастацтваў музычнымі
інструментамі і гукатэхнічным абсталяваннем, у бібліятэках аграгарадкоў няма
электронных галіновых фондаў і г.д. Што пасля адкрытай размовы-ўдакладненняў і
«легла на паперу”, увайшло ў прынятае рашэнне.

28 лютага калегія Камітэта дзяржкантролю
вобласці разгледзела вынікі кантролю ў 2009-2010 гадах за станам спажывецкага
рынку на Асіповіччыне, — і гэта стала яшчэ адной падставай дзеля вызначэння з
накірункамі паляпшэння гандлёвага абслугоўвання людзей. Першы намеснік старшыні
райвыканкама Васіль Пятроўскі адзначыў, што ў нас дасягнуты прагнозны паказчык
па тэмпу росту аб’ёму рознічнага тавараабароту, выкананы дзяржсацстандарты па
абслугоўванню насельніцтва ў галіне гандлю і грамадскага харчавання, павялічаны
аб’ёмы рэалізацыі тавараў і г.д. Вось толькі разам з істотнымі крокамі наперад
нельга не заўважаць і пэўныя недапрацоўкі, тое, што стан гандлю не заўсёды
цалкам адпавядае патрабаванням жыцця.

Напрыклад, у кожным другім з правераных
Бабруйскім міжрайКДК гандлёвым аб’екце не забяспечвалася належнае інфармаванне
пакупнікоў аб таварах, апошнія траплялі ў продаж пратэрмінаванымі па годнасці і
захоўванню, не вытрымліваўся іх асартыментны пералік, у кожным трэцім —
таварнае суседства і г.д. Райста, ААТ «Гандаль”, райвузел паштовай сувязі, ПГУП
«Асмалоўскі”, «Сыты хутарок”, «Прусакоў”, «РайНад” і іншыя — адрасоў
парушальнікаў хапае…

Натуральна, на вінаватых накладзены спагнанні,
меры па выпраўленню хібаў аператыўна прыняты, а канкрэтнае рашэнне райвыканкама
па ўзгаданаму пытанню накіравана на тое, каб пазбавіцца ад падобных «праколаў”,
каб наш гандаль толькі дынамічна развіваўся і адпавядаў самым сучасным
патрабаванням.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем