У райвыканкаме У новы год без старых хібаў —

вось лейтматыў размовы на чарговым пасяджэнні райвыканкама пры разглядзе вынікаў
леташняй работы галін народнай гаспадаркі
Асіповіччыны, выкананні раённага бюджэту і задачах на 2013 год, якое прайшло 16 студзеня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам кіраўніка спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгора Вароніна.

Прагнозны паказчык па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў нас выкананы. Рэнтабельнасць продажаў у сельгасарганізацыях за студзеньлістапад склала 8,5% пры гадавым заданні 3%. Тэмп росту аб’ёму рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі за гэты перыяд адпавядае 114,4% (заданне — 107%). За год за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 32,5 тыс. квадратных метраў жылля. Забяспечана выкананне прагнозных тэмпаў росту экспарту тавараў і паслуг, даведзеных паказчыкаў па сальда знешняга гандлю, зацверджаных нарматываў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці, росту зарплаты, стварэнню новых рабочых месцаў і камерцыйных арганізацый, прыросту гандлёвых плошчаў, збору (нарыхтоўцы) і пастаўцы перапрацоўваючым прадпрыемствам палімерных адыходаў і шкла, усіх 43 нарматываў дзяржсацстандартаў па абслугоўванні
насельніцтва і г .д.

Што тычыцца бюджэту, то па даходах ён выкананы на 100,4% да запланаванага, а план паступленняў па ўласных даходахна 101% да гадавога і на 145,5% да першапачаткова зацверджанага бюджэту раёна. Па стане на 1 студзеня кансалідаваны бюджэт раёна выкананы з прафіцытам
3.515,8
млн. рублёў. Запазычанасці па падаткавых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды няма.

Але разам з плюсамі ў наяўнасці і мінусы. У прыватнасці, тэмп росту валавой прадукцыі да ўзроўню 2011 года ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 100% пры заданні 105,2. Дзесяць нашых гаспадарак не выканалі даведзенага задання, у тым ліку ў трохСВК «Калгас «Ясень” і «Карытнае”, ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”
паказчык ніжэй пазалеташняга; у наяўнасці памяншэнне вытворчасці малака ў калгасе «Каўгарскі”, вытворчасці і рэалізацыіва ўзгаданым акцыянерным таварыстве, дзе яшчэ і самае вялікае падзенне надояў малака ад каровы.

Чатыры арганізацыіСААТ «Дах”, СЗАТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” і
«Шклозавод Ялізава”,
ЗПВУП «Парфумернакасметычная фабрыка «Сонца”атрымалі страты ў памеры больш за 90 млрд. руб. Паказчык па энергазберажэнні
за студзеньлістапад склаў толькі мінус 3% (гадавое заданне — -5,5%). Не забяспечана выкананне прагнозных тэмпаў росту экспарту тавараў па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распараджальным
органам, і юрыдычных асобах без ведамаснай падпарадкаванасці. Рэнтабельнасць па раёне паменшылася з 7,9 да 3,1%, чыстыя страты — 19,4 млрд. рублёў і
г.д.

Натуральна, пасля дэталёвага разборуаналізу вынікаў года і заслухоўвання тлумачэння асобных кіраўнікоў прынята рашэнне, накіраванае на недапушчэнне адставання па пэўных пазіцыях у
будучым.

 

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем