У райвыканкаме Словы і справы №63

У рабоце чарговага пасяджэння райвыканкама, якое
прайшло ў сераду пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, прынялі ўдзел памочнік
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці
Генадзь Лаўранкоў і першы намеснік міністра па падатках і зборах краіны Сяргей
Налівайка. На парадку дня значылася больш за паўсотню розных пытанняў, але
галоўная ўвага была сканцэнтравана на двух — выніках работы галін народнай
гаспадаркі Асіповіччыны і выкананні бюджэту раёна за I паўгоддзе.

Калі браць у цэлым, то абсалютная большасць
нашых прамысловых прад-прыемстваў у студзені-чэрвені спрацавала добра. Аб гэтым
сведчыць і выкананне прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, і
мінімальныя запасы гатовай прадукцыі на складах, і шэраг іншых лічбаў, агучаных
першым намеснікам старшыні і начальнікам фінансавага аддзела райвыканкама
Васілём Пятроўскім і Ларысай Белай.

Што тычыцца пытанняў, звязаных з раённым
бюджэтам, то па даходах ён выкананы на 101%; выкананне плана па ўсіх даходных
крыніцах раённага, бюджэтаў сельскіх і пасялковых Саветаў забяспечана; звыш
плана паступіла больш за 884 мільёны рублёў; запазычанасці па падатковых
плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды няма і г.д.

Але акцэнт на добрыя паказчыкі не рабіўся, што
цалкам апраўдана і правільна: калі хапае праблем, то галоўнае — вызначэнне
шляхоў іх вырашэння

Найбольшую трывогу зараз выклікае стан спраў у
дзвюх галінах — будаў-ніцтве і сельскай гаспадарцы. Напрыклад, у гаспадарках
усіх катэгорый тэмп росту вытворчасці прадукцыі да леташняга ўзроўню склаў
100,3% пры заданні 104,1%, у тым ліку ў сельгасарганізацыях — адпаведна 101,4 і
105,9%. Рэнтабельнасць продажу ў іх за студзень-май склала 1,3% пры заданні
5-7% — за выключэннем СВК «Калгас «Ясень” і «Бярэзіна”, паказчык не выканалі 10
астатніх арганізацый сельскай гаспадаркі. Далёка не ўсё сёлета ладзіцца з
малочнымі і мяснымі справамі і г.д.

Хапае хібаў і ў будаўні-чай сферы, дзе, у
прыватнасці, значнае адставанне з узвядзеннем жылля: за лік усіх крыніц фінансавання
ў I паўгоддзі ў эксплуатацыю ўведзена 10,6 тысячы «квадратаў” — 25,9% ад
гадавога задання.

Мы ўсё яшчэ не пазбавіліся і ад наяўнасці
стратных арганізацый. Так, іх колькасць скарацілася на трэць, але і 4 адзінкі —
гэта занадта. Тым больш, калі ў ліку такія «дробязныя” калектывы, як СЗАТ
«Шклозавод «Ялізава” ці «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”…

ААТ «Гандаль” і філіял ААТ «Жэлдорсэрвіс г. Магілёў”
не выканалі заданні па тэмпу росту аб’ёму рознічнага тавараабароту, узгаданы
філіял і аддзел адукацыі райвыканкама — па тэмпу росту аб’ёму рознічнага
тавараабароту грамадскага харчавання, 5 з 13 арганізацый — па эканоміі
рэсурсаў, на працягу шэрагу гадоў не спраўляюцца з заданнямі пастаўкі лому і
адыходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных патрэб СП ААТ «Дах” і
райста, многія не пачалі яшчэ выконваць даведзеныя на год заданні па збору і
пастаўцы другаснай сыравіны, у I квартале не справіліся з асноўнымі
кантралюемымі паказчыкамі бізнес-планаў развіцця ААТ «Гандаль” і УКП ЖКГ і г.д.

З тлумачэннем стану спраў і вызначэннем
канкрэтных мерапрыемстваў дзеля выпраўлення таго-іншага адставання за трыбуну
быў запрошаны не адзін з кіраўнікоў — намеснікі старшыні райвыканкама Міхаіл
Поклад і Сяргей Семянцоў, старшыня СВК «Калгас «Ясень” Пётр Сашчэка і іншыя. I
на пытанні, якія задавалі ім Пётр Яфімавіч, Генадзь Міхайлавіч, Сяргей
Эдуардавіч і другія, патрабаваліся канкрэтныя адказы. Якія, да жалю, з вуснаў
трымаўшых справаздачу гучалі далёка не заўсёды…

«Калі чалавек, які ўзначальвае калектыў і якому
дзяржава даверыла адказную работу кіраўніка, дасканала не валодае сітуацыяй і
не прыкладае належных намаганняў, каб станоўча вырашыць узнікшую праблему, калі
рэальную справу падмяняе пустой гаварыльняй, найперш не выконвае пастаўленую
задачу, а займаецца пошукам апраўдання прычын бяздзейнасці, то ўзнікае рэзоннае
пытанне: «А ці на сваім ён месцы?” — не раз падкрэсліў у час пасяджэння
памочнік Генадзь Лаўранкоў.

I над гэтымі словамі памочніка Прэзідэнта краіны
задумацца ў нас трэба яўна не аднаму. Як і над тым, што сёння без ініцыятывы,
скарыстання спрыяльнага моманту, калі наша прадукцыя карыстаецца попытам і
запатрабавана многімі, жыць-развівацца нельга. Не разумее кіраўнік, што трэба
па-максімуму скарыстаць такую ўнікальную сітуацыю, не можа мабілізаваць,
павесці за сабой калектыў, — саступі права лідара другому.

Віталь КУЛАКОЎ.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем