У райвыканкаме Плюсы і мінусы

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое
прайшло 18 красавіка з удзелам начальніка фінансавага ўпраўлення Магілёўскага
аблвыканкама Уладзіміра Падрабінкіна, галоўная ўвага была нададзена двум
пытанням — вынікам работы галін народнай гаспадаркі і выкананню бюджэту раёна ў
студзені-сакавіку.

Бясспрэчны факт, што дзейнасць упраўленняў і
аддзелаў райвыканкама была накіравана на выкананне прагнозу
сацыяльна-эканамічнага развіцця і павышэнне эфектыўнасці работы нашага народнагаспадарчага
комплексу. I па шэрагу пазіцый крок наперад відавочны. Напрыклад,
рэнтабельнасць продажаў у арганізацыях сельскай гаспадаркі за студзень-люты
склала 17,2 пры гадавым заданні 3%. Тэмп росту аб’ёму рознічнага тавараабароту
за квартал склаў 111,6 пры заданні 107%. Уведзена ў эксплуатацыю 14,4 тыс.
квадратных метраў жылля — 42,7% ад запланаванага на год. Забяспечана выкананне
прагнозных тэмпаў росту экспарту тавараў. Выканана зацверджанае заданне па
росту зарплаты. Рэнтабельнасць продажаў па раёне вырасла з 2,4 да 4,4%. За
студзень-сакавік у эканоміцы раёна створана 6 камерцыйных аргані-зацый і 151
рабочае месца пры гадавым заданні адпаведна 35 і 670. Менш мяркуемага ўзровень
беспрацоўя. Забяспечваецца выкананне ўсіх 43 нарматываў дзяржаўных сацыяльных
стандартаў па абслугоўванню насельніцтва і г.д.

Што тычыцца выканання бюджэту, то ён па даходах
выкананы на 123,1%, прычым уласныя даходы склалі 65,1% аб’ёму паступіўшых.
Забяспечана перавыкананне плана па ўсіх даходных крыніцах раённага бюджэту,
бюджэту сельскіх і пасялковых Саветаў. На фінансаванне галін мясцовай
гаспадаркі за квартал накіравана 14.335 млн. руб. — 21,6% аб’ёму расходаў
бюджэту, на развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі пайшло 12.755,5 (20,6%
гадавога ўдакладненага плана), на галіны сацыяльнай сферы — 49.568,2 мільёна
(74,4%). Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя
фонды па стане на 1 красавіка няма.

Але разам з плюсамі ў наяўнасці і шэраг мінусаў.
Напрыклад, тэмп рос-ту аб’ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі склаў 102,6% пры
гадавым заданні 105,2%. Паменшыла аб’ём вытворчасці ААТ
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, не выканалі заданні па тэмпу росту
прадукцыі калгасы “Ясень”, “Чырвоны ўдарнік”, імя Чарняхоў-скага, “Каўгарскі”,
“Лапі-чы”, філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. У дзвюх апошніх гаспадарках
паменшана і вытворчасць мяса свіней. Не выканана квартальнае заданне па закупу
маладняку буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва.

Па пэўных пазіцыях адставанне і ў іншых
галі-нах. У прыватнасці, дапусцілі зніжэнне па рознічнаму тавараабароту ААТ
“Гандаль” і райста. Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 1,3% пры гадавым
заданні мінус 5,5. Не забяспечана выкананне прагнозных тэмпаў росту экспарту
па-слуг. У наяўнасці больш зацверджанага нарматыў суадносін запасаў гатовай
прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці. Чыстыя страты па раёне —
5,7 млрд. руб. 13,6% арганізацый — СААТ “Дах”, ААТ “Асіповіцкі малочны
камбінат”, СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, ДУКВП “Райсэрвіс”, УКДВП
“Асіповічырамбуд”, КБМУП “Прамаграбуд” — атрымалі страты ў суме 16.180 млн.
руб. Тры з чатырнаццаці арганізацый — СВК “Калгас “Каўгарскі”, ААТ “Гандаль” і
КБМУП “Прамаграбуд” — не выканалі даведзенае райвыканкамам заданне па эканоміі
рэсурсаў і г.д.

З тлумачэннем прычын недапрацовак і канкрэтнымі
крокамі па аператыўнаму выпраўленню адставання за трыбуну быў запрошаны не
адзін з кіраўнікоў. I вызначаныя талакою меры па нармалізацыі становішча на
“вузкіх” месцах і знайшлі адлюстраванне ў прынятым райвыканкамам рашэнні.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем