Больш за 60 разнастайных пытанняў было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 4 мая пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, і адным з галоўных можна назваць наступнае: “Аб ходзе выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга ў сваёй справаздачы адзначыў, што ў раёне вядзецца мэтанакіраваная работа па прафілактыцы сацыяльнай няўдаласці. Выпрацавана сістэма абароны дзя-цінства, якая прадугледжвае комплекс прафесійных дзеянняў з боку дзяржорганаў па выяўленні непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, абмен інфармацыяй па фактах праблем у сямейным жыцці, аказанне магчымых відаў дапамогі. Наладжана таксама сістэма міжведамаснага ўзаемадзеяння па кантролю за ходам рэалізацыі Дэкрэта № 18, які ажыццяўляе адпаведны каардынацыйны савет.
Па стане на 1 мая ў 64 сем’ях жыве 110 дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З пачатку дзеяння Дэкрэта прынята 59 рашэнняў камісіі па справах непаўналетніх аб адабранні ў адносінах да 97 такіх хлопчыкаў і дзяўчынак, 61 падлетак вернуты ў 49 біялагічных сем’яў, у якіх нармалізавалася абстаноўка, а 26 бацькоў пазбаўлены сваіх правоў (22 дзіцяці).
Сёння ў раёне 297 абавязаных асоб, з якіх 285 кампенсуюць панесеныя дзяржавай расходы. З 2005 года працэнт кампенсацыі сродкаў на ўтрыманне дзяцей па раёне склаў 65,9, за I квартал сёлета — 66,6 (абласны — 52,5%) замест 57,9% за такі ж час летась.
Але ад недахопаў мы яшчэ не пазбавіліся. Не ў поўным аб’ёме, напрыклад, выконваецца кампенсацыя скарыстаных дзяржавай сродкаў на ўтрыманне дзяцей: у 2010 годзе — толькі 65%. За сёлетнія студзень-сакавік у РАУС паступіла 255 паведамленняў ад наймальнікаў аб неабходнасці дастаўкі на працу абавязаных асоб, аднак гэта вырашаецца не заўсёды аператыўна. Найбольшая колькасць прагулаў у сярэднім на 1 абавязаную асобу дапушчана ААТ “Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоў-вання”, “Рыбгас “Свіслач”, УДВП “Асіповічырамбуд”, райста.
Нізкі працэнт кампенсацыі расходаў па абавязаных асобах, якія жывуць на тэрыторыях Ялізаўскага пасялковага (13,9), Карытненскага (16,9), Лапіцкага (20,3), Пратасевіцкага (20,8) сельвыканкамаў. Судом раёна несвоечасова ўнесены змяненні ў выканаўчую вытворчасць па абавязаных асобах у сувязі са змяненнем сум спагнанняў з 1 студзеня, і гэта стала адной з прычын памяншэння на 12% сумы кампенсацыі расходаў па аддзелу адукацыі райвыканкама. Аддзелам ЖКГ райвыканкама не сістэматызавана работа па выяўленню і ўліку жылых памяшканняў, якія належаць абавязаным асобам, для магчымай здачы іх па дагаворах найму (паднайму), што дазволіла б палепшыць сітуацыю па вяртанні сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей. Па-трабуе таксама паляпшэння работа аддзела адукацыі па своечасовым вызначэнні і пастаноўцы на ўлік дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным станові-шчы, іх сацыяльна-педага-гічным суправаджэнні. Недастатковая пакуль і роля раённых грамадскіх аб’яднанняў у прафілактыцы сацыяльнай няўдаласці.
З тлумачэннем заўваг і вызначэннем шляхоў па-збаўлення ад іх у будучым былі падняты начальнік ад-дзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Фёдар Кучук, намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Гайваронскі і старшыня Ялізаўскага пасялковага Савета дэпутатаў Алег Лук’яненка.
Пасля дэталёвага абмеркавання пытання члены райвыканкама прынялі адпаведнае рашэнне і зацвердзілі шэраг канкрэтных мерапрыемстваў, якія павінны палепшыць работу ва ўзгаданым накірунку.