«Крытыкуюць і добрых гаспадароў. Гэта тычыцца і Асіповіччыны. Па шэрагу напрамкаў вы робіце многае правільна, ёсць належныя напрацоўкі, перспектывы будучага развіцця. Але па асобных пытаннях у наяўнасці і адставанне. Падобнае недапушчальна, прыбаўляць трэба абавязкова. I — тэрмінова!”
Гэтыя словы на чарговым пасяджэнні райвыканкама прагучалі з вуснаў намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктара Некрашэвіча пры разглядзе двух асноўных пытанняў — вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна і выканання бюджэту за 9 месяцаў 2011 года, інфармацыю па якіх зрабілі першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Васіль Пятроўскі і Ларыса Белая.
Напрыклад, у нас забяспечана выкананне прагнозных тэмпаў росту экспартных паслуг. Колькасць занятых у эканоміцы складае 23,6 тысячы чалавек (гадавое заданне — 23,7), створана 609 рабочых месцаў (670). Забяспечаны нарматыў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці па арганізацыях, якія падпарадкаваны мясцовым Саветам дэпутатаў і распарадчым органам. Выканана зацверджанае заданне па росту зарплаты. Створана 32 камерцыйныя арганізацыі (35). Маем належны тэмп росту аб’ёму рознічнага тавараабароту гандлю і грамадскага харчавання праз усе каналы рэалізацыі, стабільна расце колькасць гандлёвых плошчаў. Чысты прыбытак па раёне ўзрос у 1,6 раза, узровень рэнтабельнасці продажу — на 3 працэнтныя пункты. Бюджэт раёна па даходах за студзень-верасень выкананы на 101%, уласныя даходы склалі 102,6% да ўдакладнёнага плана і 84,4% да гадавога. Забяспечана выкананне плана па ўсіх даходных крыніцах райбюджэту, бюджэту сельскіх і пасялковых Саветаў. Звыш плана ў бюджэт раёна паступіла 1.627,2 млн. руб. уласных даходаў. Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды па стане на 1 кастрычніка ў раёне няма. Забяспечваецца выкананне ўсіх 43 нарматываў дзяржсацстандартаў па абслугоў-ванні насельніцтва і г.д.
Разам з тым за тры чвэрці года ў эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання на Асіповіччыне ўведзена 20,4 тыс. квадратных метраў жылля — толькі 49,6% ад гадавога задання. Сальда знешняга гандлю таварамі за студзень-жнівень склала мінус 15,1 мільёна долараў ЗША пры заданні $8,5 млн., паслугамі — мінус $1,6 млн. Не выкананы прагнозныя паказчыкі па тэмпах росту экспарту тавараў. Тры арганізацыі (6,7% ад агульнай колькасці) — СЗАТ «Асі-повіцкі вагонабудаўнічы завод”, ПДЛПУП «Дзіцячы санаторый «Свіслач” і УКДВП «Асіповічырамбуд” — атрымалі страты ў суме 8.316 млн. руб. З 76 суб’ектаў гаспадарання, якім на гэты год даведзены заданні па збору (нарыхтоўцы) і па-стаўцы другаснай сыравіны, 53 не забяспечваюць іх выканання. Хапае пытанняў па розных накірунках дзейнасці да нашых сельгаспрадпрыемстваў, камунальнікаў і іншых.
Наконт выпраўлення існуючых недахопаў найперш і ішла 19 кастрычніка прынцыповая размова. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч невыпадкова запрасіў за трыбуну са справаздачамі многіх адказных асоб — намесніка старшыні Сяргея Семянцова, кіраўнікоў «Асіповічырамбуда” і філіяла «Белшына-агра” ААТ «Белшына” Валянціна Кузьміча і Алега Грышчанку, другіх. Сэнс зразумелы: да канца года неабходна зрабіць усё магчымае, каб ліквідаваць адставанне, а дзеля гэтага кожны калектыў павінен дакладна вызначыцца з тым, якім шляхам рухацца да вызначанай мэты. Прычым, улічваючы ўсе фактары, нават самыя, здавалася б, дробязныя нюансы.
У такім жа духу выказаўся напрыканцы і намеснік старшыні аблвыканкама: «Наступны год — год утаймавання інфляцыі, і адна з састаўляючых тут — атрыманне валютнай выручкі. Задача простая і зразумелая: максімальна скарачаць выдаткі вы-творчасці, памяншаць імпарт і павялічваць колькасць экспартуемай прадукцыі. Плюс, наогул зарабляць валюту на ўсім. Хіба не дае вашаму рэгіёну такі шанц наяўнасць пад бокам ажыўленай аўтатрасы Мінск-Гомель, якая пашыраецца? Дык чаму ж тады няма адпаведнага дарожнага сэрвісу? Чакаеце, што ўсё зробіць хтосьці іншы, што грошы ў казну нехта прынясе на сподачку з бла-кітнай палоскай і задарма? Падобнага не будзе, актыўна займацца любой перспектыўнай справай трэба іменна самім. I мэтанакіравана шукаць і запрашаць да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва інвестараў, ствараючы ім належныя ўмовы. Асіповічы — месца ва ўсіх адносінах прыязнае, а таму і валюты ў рэгіён трапляць павінна значна больш, чым сёння”.