У райвыканкаме Кадры вырашаюць усё №46

Намеснік міністра адукацыі краіны спецыяльна
прыехаў са сталіцы на пасяджэнне райвыканкама для таго, каб прыняць актыўны
ўдзел у разглядзе пытання “Аб стане і мерах па паляпшэнні работы з кадрамі ва
ўстановах адукацыі раёна”. I Казімір Фарыно ў цэлым рабоце нашых педагогаў,
выхавацеляў і г.д. выставіў высокую ацэнку. I — па за-слугах: аддзел адукацыі
па выніках работы на працягу 4 гадоў — 2006-2008 і 2010 — займаў першае месца,
а ў 2009 годзе стаў другім у абласным конкурсе сярод раёнаў з колькасцю
насельніцтва больш за 25 тысяч чалавек. Хаця хапае і момантаў, якія аддзел
адукацыі райвыканкама, школы, садкі і іншыя ўстановы абавязкова павінны
станоўча вырашаць, каб рухацца наперад у сваёй высакароднай справе яшчэ хутчэй.
На іх і была звернута ўвага і ім, і старшынёй райвыканкама Пятром Шукаловічам,
які вёў пасяджэнне.

У цэлым, як праінфармавала начальнік аддзела
арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Змачынская, раён забяспечаны
педкадрамі і паспяхова вырашыў адну з галоўных сацыяльных задач: створаны
роўныя ўмовы для выхавання і абучэння дзяцей у гора-дзе і на вёсцы.

Усяго на Асіповіччыне ў сістэме адукацыі працуе
2.664 чалавекі, з якіх 1.227 — педагагічныя работнікі. Захоўваецца станоўчая
дынамі-ка росту якаснага складу апошніх: доля настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй
у параўнанні з 2000-2001 навучальным годам вырасла на 5,6%, а раённы паказчык
колькасці педагогаў з першай і вышэйшай катэгорыямі (80,2%) перавышае абласны
на 6,1%. Павысіўся кваліфікацыйны ўзровень і педагогаў дашкольных устаноў.

Усяго ў нас больш за 70% педагогаў маюць стаж
работы па спецыяльнасці звыш 15 гадоў, ад 10 да 15 — 11,5%. Установы адукацыі
кадрамі забяспечаны, у раёне склаліся пастаянныя педагагічныя калектывы, і гэта
зводзіць да мінімуму бягучасць. За пяцігодку 417 чалавек прайшлі атэстацыю, з
іх на вышэйшую — 120.

Станоўчых, карацей, прыкладаў можна прыводзіць
шмат, а вось тое, што кожны трэці дырэктар ужо дасягнуў пенсіённага ці
перадпенсіённага ўзросту, прымушае задумацца. Як і тое, што колькасць
прыбываючых у раён спецыялістаў істотна ніжэй рэальнай па-трэбы, што далёка не
ўся моладзь пасля “адпрацоўкі” застаецца ў рэгіёне, што па-ранейшаму востра
адчуваецца недахоп у спецыялістах фізіка-матэматычнага і хіміка-біялагічных
профіляў, што ёсць асобныя ўстановы адукацыі — Градзянецкая і Цэльская сярэднія
школы, Дрычынскі і Красненскі вучэбна-педагагічныя комплексы — з нізкай доляй
настаўні-каў з вышэйшай адукацыяй і г.д.

Удакладніўшы шэраг момантаў непасрэдна ў
начальніка аддзела адукацыі Наталлі Шаўчэнка, члены райвыканкама і прынялі
адпаведнае рашэнне.

 

Последние новости

Общество

“Код от домофона”: как работает новая схема обмана

14 сентября 2025
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

13 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 сентября для всех знаков зодиака

13 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость