У райвыканкаме Ад гаворкі — да справы №52

Гэта — лейтматыў разгляду амаль 70 пытанняў,
якія былі вынесены на парадак дня пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 15
чэрвеня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча. Вось асобныя з іх.

«Аб стане работы з дзіцячымі і маладзёжнымі
грамадскімі аб’яднаннямі ва ўстановах адукацыі”.
Iх у раёне, як адзначыла
начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Ларыса Волкава, чатыры:
«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, «Беларуская рэспубліканская піянерская
арганізацыя”, «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым
інвалідам” і «Беларускае грамадскае аб’яднанне выратавальнікаў і пажарных”. Усе
яны карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай і налічваюць у сваіх радах больш за 8
тысяч чалавек (у 2006 годзе — каля 6 тысяч). У 25 «пярвічках” ГА «БРСМ”,
напрыклад 1.145 юнакоў і дзяўчат — 54% ад агульнай колькасці вучняў; самая
шматлікая — ДУА «САШ № 4”,
адна з самых актыўных — ДУА «САШ       
3”.
Піянераў у нас, якія аб’яднаны ў 24 дружынах, 3.945 (2006 год — 3.303), юных
выратавальнікаў-пажарных — 5.263 (2006 год — 755).

Натуральна, пэўная работа ўсімі праводзіцца, не
адно з мерапрыемстваў карыстаецца вялікім інтарэсам, аднак па шэрагу накірункаў
трэба абавязкова прыбаўляць. I, як слушна заўважыў Пётр Яфімавіч, усе яны
павінны быць не надуманымі, а іменна «зазямлёнымі”. Тады і карысць работы будзе
значна большай.

«Аб арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі
раёна»
— гэта пытанне асвятліла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама
Наталля Шаўчэнка. I, калі абагульніць размову, у цэлым справы абстаяць
нядрэнна: за апошнія 4 гады ахоп гарачым харчаваннем вучняў вырас з 71 да 97%.
Хаця існуюць і пэўныя праблемныя моманты. У прыватнасці, у наяўнасці значны
знос халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання, няма патрэбнай колькасці
гароднінасховішчаў, патрабуецца больш увагі з боку кіраўнікоў устаноў за
работай персаналу сталовых і г.д.

З інфармацыяй «Аб ходзе выканання
мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў, зацверджаных рашэннем Асіповіцкага
райвыканкама ад   16 лютага 2011 г. № 4-4”
выступіў пракурор раёна
Аляксандр Канецкі. Які падкрэсліў, што прынятыя арганізацыйна-практычныя меры дазволілі
дабіцца зніжэння злачыннасці. Але яе ўзровень у раёне застаецца адным з самых
высокіх у вобласці: 75,8 злачынства на 10 тысяч насельніцтва (2010 год — 86,8),
тады як на Магілёўшчыне — 55,2. Значыць, у плане ўмацавання правапарадку і
выканання распрацаваных мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў зроблена
яшчэ далёка не ўсё. I тычыцца гэта работы і суб’ектаў прафілактыкі, у тым ліку
пасялковых і сельскіх выканкамаў, і райаддзела ўнутраных спраў, і другіх. Тым
больш, што «вузкія месцы” вядомы.

 

Последние новости

Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 9 июля для всех знаков Зодиака

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем