Больш за 60 пытанняў было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 6 ліпеня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча.
Як заўсёды, яны тычыліся самых розных бакоў жыцця рэгіёна: перадачы кватэр грамадзянам ва ўласнасць, прысваення аб’ектам бытавога абслугоўвання разрадаў, захавання і замацавання за непаўналетнімі жытла, пастаноўцы на ўлік арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў, рэгістрацыі аб’ектаў маёмасці і інш.
Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.