У райвыканкаме № 5

Маем тое, што напрацавалі

Галоўнымі пытаннямі чарговага пасяджэння
райвыканкама, якое прайшло 19 студзеня з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных
пытаннях Сяргея Крыжэвіча, сталі два: вынікі работы галін народнай гаспадаркі і
выкананне бюджэту раёна за 2010 год.

Тон прынцыпова-канструктыўнай размове задаў
старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Які справядліва адзначыў, што разам з
выкананнем многіх мэтавых прагнозных паказчыкаў — па вытворчасці прадукцыі
прамысловасці, спажывецкіх тавараў, рознічнаму тавараабароту, энергазберажэнню
і г.д. — і пэўнымі нядрэннымі напрацоўкамі на будучыню далёка не паўсюдна было
зроблена ўсё магчымае для развіцця больш шпаркімі тэмпамі, скарыстаны не ўсе
рэзервы. А значыць, стаіць задача абавязкова выправіць становішча, прыбавіць
літаральна кожнаму і найлепшым чынам працаваць і сёлета, і ў будучым.

Непасрэдны аналіз па ўзгаданых пытаннях зрабілі
першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Васіль
Пятроўскі і Ларыса Белая. Якія, у прыватнасці, адзначылі наступныя моманты
вынікаў 2010 года.

Напрыклад, у нас забяспечаны нарматыў суадносін
запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці па
арганізацыях, якія падпарадкаваны мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і
распарадчым органам. Сельгасарганізацыі раёна забяспечылі рост прадукцыі
жывёлагадоўлі ў памеры 105,2% да ўзроўню 2009 года. Летась за кошт усіх крыніц
фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 29,5 тыс. м2 жылля. Скарацілася колькасць
стратных арганізацый, павялічыўся ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай
прадукцыі, тавараў, работ, паслуг.

Сярэднямесячная зарплата па раёне на
студзень-лістапад склала 1.080,2 тыс. руб. — 103,1% да вызначанай лічбы;
узровень рэгіструемага беспрацоўя — 0,6% пры заданні 1,2%; стварэнне новых
працоўных месцаў — адпаведна 822 і 670.

Бюджэт раёна па даходах выкананы на 100,6%; план
паступленняў па ўласных даходах — на 101,2% і 118% да першапачаткова
зацверджанага бюджэту раёна. Па яму і бюджэтах сельскіх і пасялковых Саветаў захавана
зваротная касавая наяўнасць, выкананы планы па ўсіх даходных крыніцах.
Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды няма.
Расходы кансалідаванага бюджэту раёна за год склалі 98,4% да ўдакладнёнага
плана.

Разам з тым у нас не выкананы паказчыкі прагнозу
па вытворчасці прадукцыі прамысловасці СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”,
спажывецкіх тавараў — РВУТ “Татарка”. Не выканана заданне па прыцягненні
інвестыцый у асноўны капітал юрыдычнымі асобамі без ведамаснай
падпарадкаванасці; па тэмпу росту аб’ёму рознічнага тавараабароту — ААТ “Гандаль”,
райста, філіял ААТ “Желдорсервис”.

За студзень-лістапад тэмп росту аб’ёму платных
паслуг насельніцтву праз усе каналы рэалізацыі склаў 107,7% пры прагнозе 111.
Чатыры арганізацыі ці 8,3% ад агульнай колькасці — СЗАТ “Шклозавод Ялізава”,
ААТ “Рыбгас “Свіслач”, ААТ “Асіповіцкі камбінат грамадскага харчавання” і РВУТ
“Татарка” — атрымалі страты ў суме 9,4 млрд. руб.

Не аднаго з кіраўнікоў, якія разам з
узначальваемымі калектывамі “вызначыліся” леташняй работай, за-прасілі за
трыбуну з тлумачэннямі і ўдакладненнямі шляхоў выпраўлення сітуацыі.

Была адзначана нездавальняючая дзейнасць
праўленняў СВК “Калгас “Новы шлях”, “Авангард”, “Чырвоны ўдарнік” і “Каўгарскі”,
якія зменшылі аб’ёмы вы-творчасці валавой сельгас-прадукцыі да ўзроўню 2009
года; шэрагу кіраўнікоў — недастатковая па асобных накірунках дзейнасці. Члены
выканкама ўдакладнілі і іншыя пытанні па асноўных напрамках будучага развіцця
народнай гаспадаркі раёна і забеспячэння выканання бюджэту, што таксама,
натуральна, знайшло адлюстраванне ў прынятым рашэнні.

Последние новости

Власть

Арендное жилье, игорный бизнес, космос и ситуация в животноводстве. Подробности совещания у Лукашенко

29 мая 2025
Читать новость
Благоустройство

На городском пляже в Осиповичах произошли грандиозные перемены

29 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко потребовал запретить банкам переводы в пользу иностранных организаторов азартных игр

29 мая 2025
Читать новость
Власть

Создание “белорусского НАСА”, или собственного космического агентства, стало темой совещания у Лукашенко

29 мая 2025
Читать новость
Общество

Утульнае месца для адпачынку ад гарадской мітусні у Асіповіцкім раене

29 мая 2025
Читать новость
Общество

Международный конкурс “Вместе против коррупции!”

29 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем