У ліку буйнейшых
Міністэрства па падатках і зборах склала пералік найбольш буйных падаткаплацельшчыкаў — прадпрыемстваў краіны па выніках работы за 9 месяцаў.
У дваццатку галоўных донараў дзяржбюджэту непасрэдна прадпрыемствы нашага раёна не ўвайшлі, аднак рэгіянальныя структуры першага, васемнаццатага і дзевятнаццатага лідараў — адпаведна ААТ «Белтрансгаз”, РУП «Магілёўаблгаз” і МТС — на Асіповіччыне працуюць паспяхова.
Па інфармацыі шэрагу электронных СМI, у дзясятку буйнейшых падаткаплацельшчыкаў Магілёўскай вобласці ўвайшло адно «чыста” Асіповіцкае прадпрыемства — ААТ «АЗАА”. Праўда, доля завода аўтаагрэгатаў (0,8% ад агульнай колькасці збіраемых падаткаў) на парадак саступае тройцы лідараў — РУП «Магілёў-аблгаз” (8,3%), РУП «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод” (6,9%) і IЗАТ «Піваварні Хайнэкен” (6%).
