У асіповіцкім райвыканкаме

Галоўным на чарговым пасяджэнні райвыканкама,
якое прайшло пад началам старшыні Пятра Шукаловіча 20 лютага, стаў разгляд-аналіз
пытанняў, звязаных са злачыннасцю і пажарнай бяспекай на тэрыторыі рэгіёна.

Аб стане і мерах па павышэнню эфектыўнасці
работы праваахоўных органаў і іншых суб’ектаў прафілактычнай дзейнасці па папярэджанні
негатыву з інфармацыяй выступіў начальнік райаддзела міліцыі Андрэй Гаварака, аб
ходзе выкананняў мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй у раёне — пракурор Аляксандр
Канецкі, аб рабоце камісіі па справах непаўналетніх паведаміла намеснік старшыні
камісіі Алена Фядотава, а аб стане пажарнай бяспекі на тэрыторыі Асіповіччыны —
начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Iгар Логвін.

У цэлым, як адзначалася, работа па
ўсіх накірунках ідзе пастаянна, і па шэрагу паказчыкаў крок наперад у наяўнасці.
Напрыклад, летась на 28,6% скарацілася колькасць усіх зарэгістраваных злачынстваў,
на чвэрць — цяжкіх і асабліва цяжкіх, на 57,9% — хуліганстваў, напалову — разбояў
і ўгонаў, на 15,3% — групавых злачынстваў, на 31% — крадзяжоў, на 26,4% — кіравання
транспартам у стане алкагольнага ап’янення і г.д.

Разам з тым узровень злачыннасці ў
раёне застаецца адным з самых высокіх на Магілёўшчыне: у 2012 го-дзе ён склаў
144,2 злачынствы на 10 тысяч насельніцтва (2011 г. — 198,6) пры ўзроўні па вобласці
101,6 (141,6). А гэта адназначна сведчыць аб тым, што заспакойвацца ніякім разам
нельга, работу ва ўзгаданым накірунку трэба праводзіць яшчэ больш актыўна і наступальна.

Гэта і знайшло адлюстраванне ў прынятых
членамі райвыканкама рашэннях. У прыватнасці, былі зацверджаны план мерапрыемстваў
па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2013 год і комплексны план
па прафілактыцы  правапарушэнняў і павышэнню
якасці і эфектыўнасці пажарна-прафілактычнай работы.

У асіповіцкім райвыканкаме

Больш за 70 пытанняўыло разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 19 снежня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Мікалая Калтунова. I пытанні, вынесеныя на парадак дня, тычыліся самых розных бакоў
жыцця рэгіёна.

Начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Шыльцаў, напрыклад, праінфармаваў аб стане фізкультурнааздараўленчай і спартыўнамасавай работы ў калектывах фізкультуры прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Такіх у нас, як вядома, трыДУКВП «Водаканал” і «Райсэрвіс”, а таксама УКП ЖКГ, і пэўная работа ва ўзгаданым напрамку праводзіцца ў кожным. Распрацаваны адпаведныя мерапрыемствы, пытанні развіцця фізкультуры і спорту ўключаны ў калектыўныя дагаворы прадпрыемстваў, «Водаканал” мае свой фізкультурнаспартыўны комплекс, а другія для заняткаў скарыстоўваюць залу ДЮСШ, на ўмацаванне матэрыяльнатэхнічнай базы і правядзенне спортмерапрыемстваў выдзяляюцца сродкі, зборныя КФК удзельнічаюць у раённай спартакіядзе, спартыўныя актывісты з УКП ЖКГ станавіліся пераможцамі, «Райсэрвісу”прызёрамі абласной галіновай, «Водаканала” — абласной і рэспубліканскай спартакіяд і г.д.

 Разам з тым хапае і недапрацовак. У іх лікупадмена рэгулярных заняткаў з работнікамі разавымі мерапрыемствамі і падрыхтоўкай каманд да
выступлення на раённым ці абласн
ым узроўні, неправядзенне па масавых відах спорту спартакіяды ўнутры КФК, не ў поўнай меры выкарыстанне існуючай матэрыяльнай базы для гульнёвых відаў, памяншэнне колькасці камунальнікаў, якія наведваюць басейн і г.д.

Натуральна, усе ўзважанаабгрунтаваныя заўвагі ўвайшлі ў прынятае рашэнне, ды і наогул шэраг узнятых пытанняў наконт развіцця фізкультуры і
спорту тычыцца
многіх працоўных калектываў, а значыць і ім абавязкова трэба зрабіць адпаведныя вывады.

Члены райвыканкама таксама адобрылі праекты прагнозу сацыяльнаэканамічнага развіцця Асіповіччыны і райбюджэту на 2013 год і вырашылі вынесці іх на разгляд
чарговай сесі
і раённага Савета дэпутатаў, зацвердзілі планы работы райвыканкама на будучы год і першы квартал, прынялі рашэнні па іншых разгледжаных пытаннях.

У Асіповіцкім райвыканкаме

На першым паседжанні

райвыканкама ў 2012 годзе, якое прайшло 4 студзеня пад началам першага
намесніка старшыні Васіля Пятроўскага, было разгледжана больш за тры дзесяткі пытанняў.

У прыватнасці, зацвердзілі на год асноўныя
мерапрыемствы аддзелаў адукацыі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму
райвыканкама, маладзёжна-падлеткавага клуба «Равеснік”; вырашылі шэраг
пытанняў, звязаных з зямлёй, жыллём, крэдытамі і г.д.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость