У Асіповіцкім райвыканкаме: няма мяжы для дасканаласці

З амаль паўсотні пытанняў, разгледжаных на
чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 15 жніўня пад началам старшыні
Пятра Шукаловіча, два першыя тычыліся «адвечнага” — арганізацыі непасрэднай
работы з людзьмі па хвалюючых іх
пытаннях.

Напачатку аб тым, як у нас ажыццяўляюцца
адміністрацыйныя працэдуры і абстаяць справы з іншымі «дробязямі”, прысутных
пра-інфармавала начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных
асоб райвыканкама Ала Некрашэвіч. У першым паўгоддзі ў райвыканкам паступіла,
напрыклад, тры сотні зваротаў грамадзян — на 10,7% больш, чым за такі ж перыяд
летась. Пісьмовых — 193 (185), вусных — 54 (86). Колькасць іх у
пассельвыканкамы паменшылася са 162 да 117, а з вышэйстаячых дзяржорганаў для
разгляду райвыканкам атрымаў 58 (66). Зарэгістравана і 2 (6) паўторныя звароты,
па якіх дадзены тлумачэнні ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Тэматыка ўздымаючых жыхарамі рэгіёна пытанняў
практычна не змянілася — больш усяго гэта звязана з дзейнасцю
жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жыллём, архітэктурай і будаўніцтвам. Наконт
камунальна-бытавых праблем і добраўпарадкавання іх колькасць павялічылася на
18,9%. Што тычыцца зваротаў юрыдычных асоб, то іх у наяўнасці 12 (8), і палова
— наконт якасці будаўніцтва жытла і вы-праўлення недахопаў.

Кіраўніцтвам райвыканкама за паўгоддзе наладжаны
71 прыём грамадзян, па месцы жы-харства і ў працоўных калектывах — 16, «прамых
ліній” — 12. На пастаянна дзеючую «гарачую лінію” райвыканкама людзі звярталіся
65 разоў, на сайт — 53. Ідэалагічным актывам раёна праведзена 303 сустрэчы, у
час якіх паступіла 92 звароты.

Натуральна, ход зваротаў і наогул работа з
людзьмі, ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур мясцовая ўлада трымае пад
пастаянным кант-ролем і стараецца мэтанакіравана ўдасканальваць сваю дзейнасць.
Тым больш, што працаваць усім яшчэ ёсць над чым: у тым жа ДУКВП «Водаканал”,
напрыклад, здараюцца выпадкі ня-якаснага разгляду людскіх зваротаў, ёсць хібы з
рэагаваннямі на запыты ва ўстановах аховы здароўя, арганізацыях раённай
камунальнай уласнасці, гандлю і г.д.

Што тычыцца справаздачы дырэктара АУКВП
«Капітальнае будаўніцтва” Сяргея Падбярознага, то хаця і адзначана, што ў
аргані-зацыі прымаюцца пэўныя меры па забеспячэнні правоў і ахоўваемых законам
інтарэсаў грамадзян, але працаваць у гэтым накірунку таксама яшчэ трэба шмат.
Напрыклад, тут не скарыстоўваюць такі даволі эфектыўны метад дзейнасці, як
тэлефонныя «прамыя” і «гарачыя лініі” з насельніцтвам, з парушэннямі
па-трабаванняў заканадаўства вядзецца справаводства і г.д.

Натуральна, усе праблемныя моманты ў рабоце з
заяўнікамі знайшлі адлюстраванне ў прынятых членамі выканкама рашэннях.

Последние новости

Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем