У Асіповіцкім райвыканкаме Вынікі і задачы

На чарговым пасяджэнні
райвыканкама, якое прайшло 18 студзеня з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі
Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэту і фінансах Вадзіма Папова, намесніка
міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Мікалая Струкава і дырэктара
Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” Алены Котавай, асноўны акцэнт быў зроблены
на разглядзе двух пытанняў: выніках леташняй работы галін народнай гаспадаркі і
выкананні бюджэту раёна. Натуральна, з вы-значэннем канкрэтных задач на
сёлетні.

З інфармацыяй па іх выступілі
адпаведна першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама
Васіль Пятроўскі і Ларыса Белая, і, як было адзначана, раён паспяхова справіўся
з выкананнем многіх паказчыкаў. Напрыклад, рэнтабельнасць продажаў у
арганізацыях сельскай гаспадаркі за студзень-лістапад 2011 года склала 6,1% пры
гадавым заданні 5-7. Чысты прыбытак узрос у 1,9 раза. Забяспечана выкананне
прагнозных тэмпаў росту экспарту тавараў і экспарту паслуг па арганізацыях,
падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, і
юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці. Выкананы паказчык прагнозу
па экспарце паслуг па ўсіх суб’ектах гаспадарання раёна. Забяспечаны нарматыў
суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці.
Паказчык па энерга-зберажэнні адпавядае гадавому заданню — мінус 6%. Раёнам
выканана заданне па зборы (нарыхтоўцы) і пастаўцы перапрацоўчым прадпрыемствам
адыходаў шкла, паперы і кардону, палімерных. У эканоміцы створана 844 новыя
рабочыя месцы — на 174 больш за заданне, з’яві-лася 39 камерцыйных арганізацый
— плюс 4, вырасла колькасць гандлёвых пло-шчаў і пасадачных месцаў у гандлёвых
аб’ектах грамадскага харчавання. Забяспечваецца выкананне ўсіх 43 нарматываў
дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва. Узровень
беспрацоўя склаў 0,6% пры заданні на канец года не больш за 1,1%, нармальнымі
тэмпамі расце заработная плата і г.д.

Што тычыцца бюджэту раёна, то
ён па прыбытках выкананы на 102%. План паступленняў па ўласных прыбытках склаў
95.281,4 млн. рублёў — 103,8% і 142,6% да першапачаткова зацверджанага бюджэту.
Па раённым бюджэце і бюджэтах сельскіх і пасялковых Саветаў захавана адваротная
касавая наяўнасць. Забяспечана выкананне плана па ўсіх прыбытковых крыніцах
раённага і бюджэтаў сельскіх і пасялковых Саветаў. Звыш плана ў бюджэт раёна
па-ступіла 3.486 млн. рублёў уласных прыбыткаў.

За кошт увядзення мясцовых
збораў і павелічэння ставак падаткаў на ўласнасць па рашэннях абласнога і
раённага Саветаў дэпутатаў у бюджэт раёна дадаткова паступіла 6.351,5 мільёна
рублёў ці 6,7% аб’ёму ўласных даходаў. Запазычанасці па падатковых плацяжах у
бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды па стане на 1 студзеня 2012 г. няма. Выдаткі
кансалідаванага бюджэту раёна за год склалі 99,4% да ўдакладненага плана на
год. На фінансаванне галін мясцовай гаспадаркі накіравана 49.976,6 млн. рублёў
— 29,2% аб’ёму выдаткаў бюджэту, з іх на развіццё жыллёва-камунальнай
гаспадаркі — 42.514,9 мільёна. Выдаткі на галіны сацыяльнай сферы — 110.175,8
млн. рублёў ці 64,3% аб’ёму бюджэту. Дэбіторская запазычанасць паменшылася на
228,5 мільёна, крэдыторскай запазычанасці не маецца.

Але разам з пэўнымі
дасягненнямі ў наяўнасці і недапрацоўкі па асобных накірунках дзейнасці. У
прыватнасці, за год уведзена ў эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання
23,6 тыс. квадратных метраў жылля — 57,6% ад гадавога задання. У наяўнасці
адставанне ад прыцягнення прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове.
Колькасць занятых у эканоміцы ў нас 23,5 тыс. чалавек пры гадавым заданні 23,7
тысячы. Сальда знешняга гандлю таварамі за студзень-лістапад — мінус $27,9 мільёна
(прагноз — $8,5 млн.), паслугамі — мінус $2,5 млн. ($0,2 млн.). Тэмп росту
аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі да ўзроўню 2010 года склаў
107% пры заданні 108,1%, у сельгасарганізацыях — адпаведна 110,9 і 117%. Тэмп
росту аб’ёму рознічнага тавара-абароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі за год
у супастаўных цэнах склаў 111,3% пры заданні 114%, рознічнага тавараабароту
грамадскага харчавання — адпаведна 104,2 і 113%. Тры арганізацыі (6,7% ад
агульнай колькасці) — СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, ПУП
“Дзіцячы санаторый “Свіслач”, УКДВП “Асіповічырамбуд”
— атрымалі страты больш за 8 млрд. рублёў. За год раёнам не выканана заданне па
зборы (нарыхтоўцы) зношаных шын і тэкстыльных матэрыялаў і г.д.

Падрабязна аналізуючы
сітуацыю і дэталёва ўдакладняючы планы на заўтра, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч
узняў з тлумачэннем не аднаго з кіраўнікоў. Сутнасць размовы і пастаўленыя
задачы першай асобай рэгіёна акрэслены дакладна: нават самае малое адставанне ў
пачатку пяцігодкі потым надзвычай цяжка ліквідаваць, таму з першых дзён трэба
працаваць па-сапраўднаму напружана, эфектыўна, з належнай аддачай і карысцю.
Гэта ж пераканаўча пацвердзіў у сваім выступленні і Вадзім Папоў.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем