У Асіповіцкім райвыканкаме Галоўнае — чалавек
Менавіта так можна коратка азначыць
сутнасць размовы па двух асноўных пытаннях, якія ў сераду стаялі на парадку дня
чарговага пасяджэння райвыканкама.
Па першаму з іх — “Аб ходзе
рэалізацыі ў Асіповіцкім раёне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта краіны ад 11
сака-віка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”
— прысутных праінфармаваў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, па
другім — “Аб стане аховы працы і вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна за
6 месяцаў 2012 года” — начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай
абароне Тамара Бурак. Але кіраўнік мясцовай адмі-ністрацыі Пётр Шукаловіч
тлумачэннем толькі гэтых пасадавых асоб не абмежаваўся: тэма актуальная для
кожнага калектыву, а таму і належная работа павінна весціся паўсюдна і
пастаянна.
Канечне, у плане аховы працы і
недапушчэнні вытворчага траўматызму, напрыклад, у нас робіцца нямала: сучасныя
сістэмы кіравання аховай працы дзейнічаюць у 173 арганізацыях, 39 кіраўнікам,
спецыялістам і індывідуальным прадпрымальнікам аказана кансультатыўная
дапамога, своечасова атэстуюцца рабочыя месцы і г.д. Але, атрымліваецца,
недастаткова: за паўгоддзе на вытворчасці адбылося 6 няшчасных выпадкаў —
столькі ж, як за такі ж перыяд летась. Маюць месца парушэнні, звязаныя з
пытаннямі бяспечнай эксплуатацыі абсталявання, асабліва ў сельгаскалектывах —
калгасах “Карытнае”, “Ясень”, “Каўгарскі”, сялянскай гаспадарцы “Садовае”, ААТ
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Не ўсюды работнікі цалкам забяспечаны
спецвопраткай і адзеннем і іншым неабходным — ПБУП “БудВэстПлюс”, ПГУП
“Пана-трэйд”, УКДВП “Асіповічырамбуд” і іншых. У шэрагу працоўных калектываў
дапускаліся парушэнні адпаведных дакументаў наконт парадку падрыхтоўкі
(абучэння), перападрыхтоўкі, стажыроўкі і іншага, хапае хібаў у дзейнасці
будаўнікоў, стварэнні працаўнікам належных бытавых умоў і г.д.
Словам, пытанняў яшчэ хапае, і іх
трэба абавязкова вырашаць. Што і знайшло адлюстраванне ў прынятых рашэннях.