Галоўным пытаннем на парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама, якое пад началам старшыні Пятра Шукаловіча прайшло 3 жніўня, стала “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату ў I паўгоддзі 2011 года”.
За гэты час у райвыканкам паступіў 271 людскі зварот — на 35% менш, чым за такі ж перыяд летась, з іх 185 (было 309) — пісьмовых. Значна — на 26,4% — паменшылася колькасць зваротаў і ў пассельвыканкамы. З вышэйстаячых дзяржорганаў для разгляду паступіла 66 зваротаў — на 52,2% менш, але з Адміністрацыі Прэзідэнта краіны іх колькасць з 16 вырасла да 19. У наяўнасці, як і летась, 6 паўторных зваротаў і 8 — ад юрыдычных асоб.
Структура тэматыкі ўздымаемых грамадзянамі праблем істотна не змянілася, на першым плане па-ранейшаму жыллёва-камунальная гаспадарка, жыллё і пытанні архітэктуры і будаўніцтва. Хаця зваротаў па камунальна-бытавой тэматыцы і добраўпарадкаванню зафіксавана больш чым удвая менш.
У студзені-чэрвені кіраўніцтвам райвыканкама праведзена 67 прыёмаў грамадзян (58 запытаў), па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах — 16 (14), а таксама 14 “прамых ліній” (29); на пастаянна дзеючую “гарачую лінію” звярнулася 46 чалавек (летась — 54), сайт райвыканкама — 9 (17).
Натуральна, мясцовай уладай прымаліся меры па вырашэнні праблем, з якімі звярталіся людзі. Багата разгледжана іх камісійна, з выездам на месца і ўдзелам заяўніка.
Разам з тым у ходзе разгляду абгрунтаваных скаргаў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 10 пасадавых асоб арганізацый раёна, 3 — структурныя падраздзяленні райвыканкама. Па асобных зваротах, якія пастаўлены на кантроль у райвыканкаме, парушаны тэрміны выканання работ ДРБУ-199, маюць месца недахопы ў рабоце з людскімі запытамі ва УКВП “Капітальнае будаўніцтва”.
Дарэчы, адказ на пася-джэнні трымала не толькі начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Ала Некрашэвіч, якая зрабіла падрабязную інфармацыю па разглядаемаму пытанню, але і другія: старшыня райвыканкама са справаздачамі ўзняў таксама свайго намесніка Сяргея Семянцова, начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Iвана Малаковіча і кіраўніка справамі Алега Кулакоў-скага.
Сутнасць размовы зразумелая: дробязей у рабоце з людзьмі не бывае, любы зварот чалавека да ўлады павінен быць усебакова і дасканала вывучаны з абавязковым абгрунтаваным адказам заяўніку ў вызначаныя тэрміны. Што і знайшло адлюстраванне ў прынятым членамі райвыканкама рашэнні.
25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества
29 июня 2025
80 лет Великой Победе
Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков
28 июня 2025
Общество
Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака
28 июня 2025
Власть
Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий
27 июня 2025
Общество
В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”
27 июня 2025
Общество
В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”