У Асіповічах — "кірмаш вакансій"
У зале пасяджэнняў райвыканкама сабралася
вялікая колькасць моладзі, якой ужо хутка патрэбна вызначацца са сваёй будучай
прафесіяй. Каб дапамагчы юнакам і дзяўчатам зрабіць правільны выбар, з імі
актыўна і працавалі начальнікі аддзелаў па справах моладзі і занятасці
насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама
Ларыса Волкава і Вера Барташэвіч.
На сустрэчу былі за-прошаны прадстаўнікі
самых маштабных арганізацый і прадпрыемстваў горада, а мерапрыемства адкрыў
відэафільм, прысвечаны Асіповічам. Пасля слова ўзяла Вера Антонаўна:
— Мы заўсёды дапаможам вам знайсці сябе ў
жыцці, адшукаць падыходзячую прафесію. Наша служба валодае звесткамі аб усіх адкрытых вакансіях
раёна. Акрамя гэтага, вы можаце самастойна вывучыць спектр запатрабаваных
прафесій, выкарыстаўшы спецыяльны інфакіёск, які размешчаны ў другім корпусе
райвыканкама, альбо зазірнуць на нашу старонку на афіцыйным сайце раённага
выканаўчага камітэта.
Першым прэзентаваў сваю фірму прадстаўнік
ЗТАА “Кровельный завод Технониколь”. На сёння карпарацыя мае патрэбу ў маладых
прагрэсіўных кадрах, якім гатовы плаціць дастойную заработную плату.
Заўсёды адчынены дзверы для спецыялістаў у
IПУВП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”. Тут плануецца далейшае
нарошчванне і раз-віццё вытворчасці, што патрабуе пашырэння колькасці
кваліфікаваных кадраў для працы на сучасным абсталяванні фабрыкі.
Заклікалі моладзь уступаць у свае рады
права-ахоўнікі і агняборцы.
Вялікую патрэбу ў працоўных спецыяльнасцях
мае СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”. А вось ААТ “Асіповіцкі завод
аўтамабільных агрэгатаў” гатовы займацца навучаннем будучых спецыялістаў на
месцах, аказваць ім далейшую падтрымку і забяспечыць кар’ерны рост.
Чакаюць новых леснікоў, трактарыстаў
магутных “Харвестараў” і “Фарвардараў”, вальшчыкаў лесу,
станочнікаў-дрэваапрацоўшчыкаў у Асіповіцкім лясгасе. А ад-дзелу адукацыі
вельмі патрэбны творчыя выхавацелі, настаўнікі матэматыкі, хіміі і біялогіі…
Карацей кажучы, выбар прафесій у юнакоў і
дзяўчат вельмі вялікі. I што самае важнае — менавіта рабочыя спецыяльнасці
могуць даць ім магчымасць атрымліваць прыстойную заработную плату, быць
сапраўды запатрабаваным спецыяліс-там на прадпрыемстве.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мелі
магчымасць атрымаць асабістую кансультацыю, прайсці прафесійнае тэсціраванне на
камп’ютары, азнаёміцца з праспектамі і буклетамі арганізацый.
Нэлі АСТРЭЙКА.