У Асіповічах — «Кладезь»

7 снежня ў раённым Цэнтры культуры, дзе размясцілася выстаўка-кірмаш, урачыстым малебнам, які правёў настаяцель Свята-Панцелеймонаўскага храма вёскі Дараганава айцец Максім, адкрыўся фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь».

Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства павітаў старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, які адзначыў важнасць духоўна-асветніцкай дзейнасці, праводзімай Свята-Елісавецінскім манастыром. Яна аб’ядноўвае людзей і нясе ім святло і дабро, дапамагае знайсці сапраўдны сэнс жыцця, далучае да духоўнасці.
«Няхай праваслаўны фестываль у чарговы раз пакіне светлы след у душах жыхароў нашага горада і раёна. Няхай напамінае аб вечных непераходзячых каштоўнасцях”, — так закончыў выступленне Аляксандр Віктаравіч.
«Галоўнае ў праекце — паказаць чалавеку магчымасць сустрэчы з Богам, каб людзі маглі жыць не толькі спажываючы, але і аддаючы. Хочацца спадзявацца, што мерапрыемствы, праводзімыя ў рамках фестывалю, пасеюць у людзей насенне веры, надзеі і любові. Святло свеціць і ў цемры. Гэтыя словы з Евангелля ад Iаана не толькі пакажуць правільны шлях, але і падтрымаюць у цяжкія хвіліны жыцця”, — сказаў айцец Максім, выступаючы перад прысутнымі.

Фестываль завершыцца 13 снежня, і ў кожнага жадаючага ёсць магчымасць датыкнуцца да свету праваслаўя.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем