Тыдзень лесу-2011 №34

Дбаем пра тое, што маем

У перыяд з 16 па 23 красавіка Міністэрства
лясной гаспадаркі краіны праводзіць
рэспубліканскую акцыю «Тыдзень лесу-2011”.

Прыняць удзел у ачыстцы зямель ляснога фонду ад
смецця і павалу, пасадцы дрэў можа кожны жадаючы, прычым, не за «дзякуй”, а
атрымоўваючы за дапамогу лясной гаспадарцы пэўны заробак. Усе неабходныя
звесткі для ўдзелу ў «Тыдні лесу” можна атрымаць у лясніцтвах ДДЛГУ «Асіповіцкі
доследны лясгас”.

Таксама жыхары горада запрашаюцца 16 красавіка
да ўдзелу ў валанцёрскай акцыі па ачыстцы ад бытавых адыходаў берагоў
Асіповіцкага вадасховішча. Адпраўленне ўдзельнікаў з плошчы імя Леніна ў 8.30.

* * *

Вырошчванне лясоў — справа марудная, клапотная
і, па вялікаму рахунку, фінансава не асабліва прыбытковая. Каб вырасціць з
«нуля” да стану спеласці адно дрэва, трэба — у сярэднім, зразумела — «укласці”
каля 4 долараў ЗША і… 50-80 гадоў часу. Прыбытак жа ад атрыманай з яго
дзелавой драўніны складзе ў лепшым выпадку 30.000 рублёў, што супастаўна з
даходнасцю банкаўскага ўкладу на тую ж першапачатковую суму і такі ж тэрмін.

Праўда, у выпадку з лесам даход канкрэтнай
лесагаспадарчай установы ўяўляе сабой толькі тую частку агульнага дывідэнду,
якую можна больш-менш дакладна вымераць. А ёсць жа яшчэ чыстае паветра,
магчымасць адпачываць на ўлонні прыроды, збіраць грыбы-ягады, без абмежаванняў
карыстацца іншымі выгодамі, якія для чалавека можа стварыць толькі лес.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем