Такое патрабаванне Прэзідэнта краіны тычыцца, безумоўна, усіх, але найперш — пасадавых асоб. I нармальныя чыноўнікі гэта разумеюць добра. Прыклад — хаця б старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік.
На ранейшых сустрэчах з людзьмі па месцы жыхарства Аляксандр Віктаравіч прылюдна паабяцаў, што працуючая пад яго началам інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама не менш як раз у паўгоддзе будзе абавязкова інфармаваць аб вырашэнні тых пытанняў, якія іх хвалявалі. I ён трымае слова: у лютым пры правядзенні адзінага дня інфармавання насельніцтва такія сустрэчы адбыліся з жыхарамі паўднёвай часткі горада, 21 красавіка прайшлі ў раённым Цэнтры культуры і ДУКВП “Водаканал”, а ў чэрвені падобнае мерапрыемства плануецца правесці з жыхарамі мікрараёна завода аўтаагрэгатаў і пасёлка Савецкі.