Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы

У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, і не сакрэт, што большасць землякоў у штодзённых зносінах аддае перавагу рускай. Райвыканкамам распрацаваны Комплекс першачарговых мер па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-2012 гады, і гэта ўжо сведчыць аб тым, якую ўвагу надае мясцовая ўлада ўзгаданаму накірунку дзейнасці. I летась зроблена сапраўды нямала.

Напрыклад, 21 лютага прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя ўзгаданай даце, 24 мая — Дню славянскага пісьменства і культуры, 4 верасня — Дню беларускага пісьменства. Аддзелы адукацыі і культуры разам з адпаведнымі ўстановамі не забывалі пра дні нараджэння выдатных літаратараў і дзеячаў культуры. У гандлі на матчынай мове рэкламуюцца беларускія тавары і паслугі, праводзяцца кірмашы «Купляйце беларускае” з арганізацыяй культурна-масавых праграм. Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца» мае афіцыйную назву толькі на беларускай мове, пральны парашок «Мара» рэкламуецца іменна па-беларуску. Прытрымліваецца падобнага і ТАА «Белга-Прам», выпускаючы шакалад «Родны кут». На чыгуначным вакзале станцыі Асiповiчы інфармацыя аб часе прыбыцця i адпраўлення цягнікоў перадаецца на дзвюх мовах і г.д.

Садкі ды школы — гэта адукацыя, і зразумела, як моцна ўплывае на нашу будучыню гэта сфера. Невыпадкова, што ва ўсіх установах аформлены куткі па вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі ў школах з рускай мовай навучання. У 10 установах агульнай сярэдняй адукацыі (55%) і 9 дашкольнай (32%) выкладанне вядзецца на беларускай мове. Варта ўзгадаць і адзіную ў вобласці Асіповіцкую беларускамоўную гімназію, дзе сама атмасфера беларускамоўнага асяроддзя садзейнічае развіццю ў вучняў цікавасці да роднай мовы. Паўсюдна арганізавана вывучэнне новых правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі на факультатыўных занятках, праводзяцца інфармацыйна-выхаваўчыя гадзіны на мове Скарыны, віктарыны і конкурсы, народныя святы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, тыдні беларускай мовы і літаратуры і г.д.

Не менш важнай работай у плане прапаганды і распаўсюджвання матчынай мовы, папулярызацыі вытокаў народнай творчасці, фальклорных і этна-графічных ведаў, гісторыка-культурнай спадчыны займаюцца нашы культработнікі, краязнаўцы, ту-рысты. Прычым, у самых розных напрамках: складанне планаў-справаздач і выданне буклетаў і інфармацыйна-метадычных матэрыялаў па-беларуску, прапаганда айчыннай літаратуры, арганізацыя розных тэматычных гутарак, гасцёўняў, кампазіцый і вечарын, фальклорных свят, канцэртаў народных ансамбляў, абрадаў і інш.

Пастаянна даносіць родную мову да сваіх чытачоў газета «Асіповіцкі край”, дзе больш за 80% матэрыялаў друкуецца менавіта па-беларуску. Штомесяц выходзяць такія тэматычныя старонкі, як «Скарбніца”, асвятляючая наш народны побыт, звычаі і традыцыі, «Вытокі” і іншыя. Хапае публікацый, якія дазваляюць пашырыць веды па гісторыі роднага краю, прыжылася рубрыка «Беларускае — самае маё”. Выпуск перадач раённага радыёвяшчання на беларускай мове займае 40% эфірнага часу, па аўторках і чацвяргах ранішнія рускамоўныя выпускі днём дубліруюцца па-беларуску і г.д.

Словам, матчына мо-ва на Асіповіччыне не забытая, і работа па пашырэнні яе ўжывання ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства будзе працягвацца і далей.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость