Сярод пераможцаў — Раіса Шамак! (№ 19)
2 сакавіка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў
II рэспубліканскага конкурсу
«Жанчына года”.
На святочнае ўшанаванне лепшых жанчын краіны былі запрошаны вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, прадпрымальнікі, вучоныя, дзеячы культуры і мастацтва, кіраўнікі і актывісткі ГА «Беларускі саюз жанчын”, якое з’яўлялася арганізатарам конкурсу пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Прыемна, што ў намінацыі «За дасягненні ў выхаванні дзяцей” перамогу атрымала асіпаўчанка — маці-выхавацель дома сямейнага тыпу Раіса Мікалаеўна Шамак. Яна ўзнагароджана Дыпломам I ступені і каштоўным падарункам.
ВIншуем!
