Святочнае трыадзінства: АСІПОВІЧЫ, "ДАХ", ЧЫГУНКА

3 жніўня

11 гадзін

Урачыстасці з нагоды 140-й гадавіны родных
Асіповіч пачаліся з сустрэчы кіраўніцтва раёна з дэлегацыямі гарадоў Траўна і
Бранск. Падчас яе старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч узгадаў асобныя вехі
станаўлення-развіцця нашага горада і выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва
паміж гарадамі-сябрамі. У сваю чаргу дэпутат абласной Думы Бранска, старшыня
камітэта па справах моладзі Аляксандр Якіменка адзначыў, што цудоўна, калі
паміж суседнімі дзяржавамі складваюцца сяброўскія адносіны, якія даюць
магчымасць ума-цоўваць розныя сферы дзейнасці — эканоміку, адукацыю, культуру,
а ад імя прадстаўнікоў горада-пабраціма слова трымаў намеснік мэра Траўны
Георгі Пенчаў Пенчаў. Напрыканцы прыёму ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся
сувенірамі і, як водзіцца, сфатаграфаваліся на памяць.

12 гадзін

На мемарыяльным комплексе “Алея герояў” распачалася
цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям. Гучаць
залпы салюту. Старшыня райвыканкама звяртаецца да ўсіх з пранікнёнымі словамі з
нагоды святкавання Дня нараджэння горада.

— Гэта наша агульнае свята, якое аб’ядноўвае
кожнага, хто па праву лічыць сябе асіпаўчанінам, — падкрэсліў Пётр Яфімавіч. —
Сёння — шчырая ўдзячнасць тым, хто адстаяў горад у баях, паднімаў з руін вуліцы
і завулкі, будаваў новыя прадпрыемствы. Нізка схіляем галовы перад іх памяццю.
Упэўнены, што ўсе гараджане робяць і будуць рабіць усё для таго, каб не толькі
зберагчы спадчыну, але і агульнымі намаганнямі зрабіць месца пражывання
ўтульным і багатым. Няхай неба над роднай зямлёй будзе заўсёды мірным.

13 гадзін

Каля будынка раённага гісторыка-краязнаўчага
музея па вуліцы Інтэрнацыянальнай сабраліся асіпаўчане, кіраўнікі раёна і
госці, каб стаць сведкамі адкрыцця экспазіцыі, якая была падрыхтавана да свята
горада. Перад уваходам у музей — чырвоная стужка, якую ўрачыста і пераразаюць
кіраўнік раёна і загадчык аддзела культуры Iрына Раманчук.

I вось — дзверы музея адчынены. Галоўная
захавальніца фондаў Таццяна Бароніна пачынае экскурсію па яго залах, знаёміць
прысутных з экспанатамі. Наперадзе — вялікая работа па напаўненні выставачных
стэлажоў і вітрын. А экспанаваць ёсць што: у запасніках — звыш 5 тысяч розных
музейных рэчаў! Сімвалічна, што на адкрыццё экспазіцыі прыехала і ўжо добра
знаёмая асіпаўчанам сямейная пара — Андрэй і Лана Дараганы, якія жывуць у
Швецыі, каб перадаць у фонд музея дарагія ім сямейныя рэліквіі вялікага роду.
Падрыхтавана крыху больш за 300 экспанатаў, якія вось-вось навечна прапішуцца ў
музейных сценах. А пакуль яны перадаюць у рукі старшыні райвыканкама адзін
каштоўны падарунак — валдайскі званочак, які доўгі час служыў верай і праўдай
іх продкам, што жылі ў Фінляндыі, у памесці Крынкі.

— Няхай жыццё музея будзе такім жа працяглым, як
і гучанне гэтага званочка, — сказаў падчас яго перадачы Андрэй Дараган. — Няхай
кожная экскурсія пачынаецца менавіта з яго звону. Няхай ён стане сімвалам
чысціні, святасці і нястомнай работы на карысць горада і ўсіх асіпаўчан.

У другой палове дня эпіцэнтр урачыстасцей
змясціўся на былы кардонна-руберойдавы завод — сённяшняе сумеснае адкрытае
акцыянернае таварыства “Дах”. Бія-графія яго сёлета распачала пяты дзясятак, і
з нагоды 40-годдзя тут сабралася шмат гасцей. Прычым, павіншаваць калектыў
прыбылі не толькі многія кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, а і
беларускія і замежныя партнёры — тыя, з кім “дахаўцы” даўно і плённа
супрацоўнічаюць.

Перад экскурсіяй па тэрыторыі і цэхах кіраўнік
прад-прыемства Мікалай Калтуноў разам са старшынёй ветэранскай арганізацыі
Яўгеніяй Гунькінай пад воплескі прысутных урачыста перарэзалі чырвоную стужку і
тым самым адчынілі дзверы створанага музея. У з густам аформленым вялікім пакоі
назапашана ўжо нямала экспанатаў, сваё пачэснае месца заняла ў ім і толькі што
ўбачыўшая свет кніга “СААТ “Дах”: 40 слаўных гадоў”, але збор матэрыялаў пра
завод і яго людзей актыўна працягваецца і сёння, што толькі радуе: працаўнікі
павінны добра ведаць гісторыю свайго калектыву, толькі тады будуць і надалей
жыць і множыцца яго слаўныя традыцыі.

Да слова, менавіта так і адбываецца зараз, у чым
на свае вочы пераканаліся ўсе пад час знаёмства з сучаснай вытворчасцю, якая не
спынялася і ў дзень свята, працягваючы выдаваць на-гара па-трэбную будаўнікам
прадукцыю. І гэта не дзіўна: калі рабочы чалавек з боку кіраўніцтва адчувае
пастаянны клопат аб сабе, мае прыстойны заробак ды важкі сацыяльны пакет, то і
працуе належным чынам. З прыходам моцнай расійскай кампаніі “ТехноНИКОЛЬ” крок
наперад зроблены надзвычай вялікі, і самае галоўнае — на дасягнутым тут
спыняцца не збіраюцца, выпуск якасных дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў
будзе толькі нарошчвацца.

Пра гісторыю завода, яго людзей і заўтрашнія
перспектывы Мікалай Анісімавіч падрабязна ўзгадаў на ўрачыстым сходзе, удзел у
якім прынялі разам з гасцямі не толькі сённяшнія працаўнікі, а і многія з тых,
хто яшчэ будаваў КРЗ. І дырэктар разам са старшынёй райвыканкама Пятром
Шукаловічам яшчэ і яшчэ раз выказалі лю- дзям шчырыя словы ўдзячнасці за
самаадданую працу і вернасць роднаму заводу, уручыўшы многім заслужаныя
ўзнагароды — Ганаровыя граматы, Падзячныя лісты, грашовыя прэміі. Ды і госці прыехалі
на ўрачыстасці не з пустымі рукамі — дырэктар “ТехноНИКОЛЬ” з Мінска Ігар
Тарбееў, старшыня праўлення фірмы “Ільгюцыемс”, старшыня Саюза беларусаў у
Латвіі Валянціна Піскунова, кіраўнікі завода аўтаагрэгатаў і ААТ “Гандаль”
Віктар Антоненка і Анатоль Кулага, прадстаўнікі кіраўніцтва
“Полацкшкловалакно”, “Магілёўхімвалакно” і многія другія шчыра віншавалі
калектыў асіповіцкага СААТ “Дах” з нагоды 40-годдзя і жадалі і надалей не
спыняць высокі працоўны рытм, ісці заўсёды толькі наперад.

Ну, а напрыканцы ўсіх чакаў яшчэ і выдатны канцэрт,
так што святочны вечар яго ўдзельнікам дакладна запомніцца надоўга.

4 жніўня

Адметным днём у святкаванні юбілею горада стала
субота. З самай раніцы гарадскі парк чакаў жыхароў і гасцей райцэнтра. І вось —
урачыстыя пазыўныя свята: гудок паравоза. Хіба што-небудзь можа быць больш
сімвалічным для Асіповічаў, народжаных чыгункай?

Нагода дзеі на сцэне была асаблівая, і святочны
сцэнарый прадугледжваў эксклюзіўныя пункты. Згадзіцеся: не кожны дзень у нас
ёсць магчымасць сустрэцца з заслужаным работнікам культуры Расійскай Федэрацыі.
Лаўрэат шматлікіх прэмій, пісьменнік Барыс Косцін з Санкт-Пецярбурга напісаў кнігу
пра ардэнаноснага асіпаўчаніна Георгія Шпака. У час прэзентацыі госць з
паўночнай расійскай сталіцы расказаў, што яны са Шпакам некалі разам вучыліся ў
Разанскім паветрана-дэсантным вучылішчы, таму вельмі прыемна пабываць на
радзіме свайго слаўнага сябра. Кніга “Генерал Георгій Шпак” перададзена
цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме. Таму ўсе, хто пажадаюць пазнаёміцца з
творам, пры жаданні гэта змогуць лёгка ажыццявіць.

Важным момантам стала ўручэнне кіраўніком
бран-скай дэлегацыі Аляксандрам Якіменкам у гонар сяброўства старшыні райсавета
дэпутатаў Аляксандру Пузіку, начальніку аддзела ідэалагічнай работы
райвыканкама Ганне Землянухінай і дырэктару ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”
Таццяне Жоравай памятных медалёў.

Да 140-годдзя быў прымеркаваны фотаконкурс “Мой
родны горад”, вынікі яго агучылі са святочнай сцэны. Пераможцамі ў розных
намінацыях сталі Андрэй і Яўген Чыжык, Алена Ерашэвіч і Аляксандр Жураўлёў,
Юрый Абмоін і Анастасія Міхадзюк.

Паэму пра паходжанне роднага горада прачытаў
за-служаны работнік культуры Беларусі, асіповіцкі паэт Анатоль Тамашэўскі. Не пакінулі
нікога раўнадушнымі выступленні народных ансамбляў “Дзівакі”, “Сузор’е”,
“Люлечка”, “Вязанка” і многіх іншых самадзейных артыстаў. Яркую праграму
прадставіў МПЦ “Равеснік”.

 Пабыўшы ў
парку на працягу некалькіх гадзін, можна было шмат даведацца пра родны горад.
Выставы разгарнулі многія прадпрыемствы — завод аўтаагрэгатаў і “Дах”, малочны
камбінат, кансервавы і хлебазавод. Дарэчы аказалася “капялюшная” прапанова ТАА
“Меліна-стыль”: стаяла такая спякота, што без галаўнога ўбору абысціся было
цяжка. Асіпаўчане з задавальненнем знаёміліся з вырабамі КБА і мясцовага
дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Можна было набыць і розныя сувеніры,
зробленыя рукамі землякоў — ад напісанай карціны да рознай цікавай керамічнай
драбязы. Ручную працу прадставілі цэнтр рамёстваў, гурток рукадзелля цэнтра
пад-трымкі пажылых людзей і іх арганізацый “Сярэбраны ўзрост” і другія.
Натуральна, свае кропкі разгарнулі і гандлёвыя прадпрыемствы, і многія з
задавальненнем набывалі розныя прысмакі. А вайскоўцы з в/ч 12147 частавалі ўсіх
жадаючых смачнай салдацкай кашай.

Асіпаўчане і госці горада мелі магчымасць
даведацца шмат рознай інфармацыі, як афіцыйнай, так і пазнавальнай. Праводзілі
інфармацыйную работу супрацоўнікі Белдзяржстраха і Беларусбанка. Жадаючыя
навучыліся карыстацца інфакіёскам, падключалі розныя паслугі. Цікаўныя не
абмінулі ўвагай кнігу “Асіповічы: гісторыя і сучаснасць”, выдадзеную спецыяльна
да знамянальнай даты. Крэатыўную выставу зрабіла цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма: можна было ўбачыць і пагартаць самую вялікую і самую маленькую кнігу, самую
“зачытаную” і самую тоўстую, патрымаць у руках самую дарагую і самую старую…

Пасля спорнага дажджу, які прынёс доўгачаканую
прахалоду — нават “нябесная канцылярыя” ў гэты дзень была на баку асіпаўчан! —
надвячоркам распачалася праграма на стадыёне “Юнацтва”. Збіраўся народ пад
выступленне ўзорна-эстраднай студыі “Ружы” з суседняга Бабруйска.

І зноў — паравозны гудок, які абвясціў пачатак
ура-чыстай цырымоніі. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч узгадаў слаўныя
старонкі гісторыі горада, які гарманічна развіваецца і дзе створаны добрыя
ўмовы для камфортнага жыцця, працы і адпачынку. Ёсць усе падставы меркаваць,
што Асіповічы чакае вялікая будучыня.

Ад Магілёўскага аблвыканкама гараджан прыехаў
павіншаваць кіраўнік справамі Рыгор Варонін. Падзячны ліст старшыні абласнога
Савета дэпутатаў атрымала апаратчык пастэрызацыі ўчастка па вырабу масла і тварагу
ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат” Таццяна Пракопчык, грашовыя прэміі — пекар
булачнай лініі хлебабулачнага цэха РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” Алена
Сталярова і саставіцель паяздоў станцыі Асіповічы Алег Засулька.

У гэты дзень папоўніўся спіс ганаровых грамадзян
раёна: за шматгадовую плённую працу ў сельскай гаспадарцы гэтае званне атрымаў
намеснік старшыні СВК “Калгас “Новы шлях” Уладзімір Роўбель. Многія асіпаўчане
былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама і Падзячнымі лістамі.

На сцэну запрашаліся госці з Балгарыі, Малдовы,
Расіі. Са Швецыі прыбылі нашчадкі слаўнага роду, які некалі жыў на Асіповіцкай
зямлі — Андрэй і Лана Дараганы. Андрэй выказаў шчымлівую просьбу да ўсіх
асіпаўчан: абавязкова, лепш у гэты ж дзень, перагледзець свае сямейныя альбомы,
каб у чарговы раз успомніць сваіх продкаў, запісаць пра іх звесткі, не згубіць
ні крупінкі з мінулага сваёй сям’і. Гісторыя — рэч, якая патрабуе беражлівых
адносін…

Жыхароў горада са святам шчыра віншавалі
кіраўнікі многіх раёнаў Магілёўшчыны, розных прадпрыемстваў, нашы славутыя
землякі.

Афіцыйную частку свята суправаджаў аркестр
народных інструментаў імя Леаніда Іванова Магілёўскай абласной філармоніі пад
кіраўніцтвам Мікалая Алданава.

Відовішчнымі былі выступленні роты ганаровай
варты ваеннай камендатуры Узброеных Сіл і 5-й асобнай брыгады спецыяльнага
прызначэння з Мар’інай Горкі. Цудоўная нагода паказаць сябе была і для
асіповіцкай моладзі: на стадыёне дэфіліравалі юнакі і дзяўчаты, якія ў розныя
гады ўдзельнічалі ў конкурсе “Міс” і “Містэр Асіповічы”. Завяршылася ўрачыстая
праграма сімвалічна: на стадыён дружна “высыпалі” дзеці-ўдзельнікі клуба
аматараў папулярнай песні “Хваля” Вяззеўскага Дома культуры. Хлопчыкі і
дзяўчынкі паабяцалі гораду-імянінніку ніколі не забываць свае карані…

Напрыканцы свята гледачоў, якіх на стадыёне сабралася
як ніколі раней многа, чакаў канцэрт вядомага беларускага спевака Аляксандра
Саладухі і групы “Элемент”, а таксама фіналістаў праекта “Акадэмія талентаў”.
Прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Жордачкін” падарыла гораду
“фаер”-шоу, а вынікі захапляльнага дня падвёў працяглы святочны феерверк.

Яшчэ раз са святам цябе, родны горад! I —
дынамічнага развіцця, новых перамог ва ўсіх добрых справах!

5 жніўня

У нядзелю стадыён “Лакаматыў” сабраў асіпаўчан і
гасцей горада, каб адзначыць сваё прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка. Пасля
выступлення аркестра Асіповіц-кага ваеннага гарнізона работнікаў вузла ўрачыста
павін-шаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, які ўручыў
Ганаровыя граматы памочніку машыніс-та лакаматыўнага дэпо Аляксандру Балоцька,
начальніку цэха дыстанцыі пуці Максіму Зыку, слесару рамонтна-руховага саставу
вагоннага дэпо Аляксандру Касцюкевічу, начальніку ст. Градзянка Ірыне
Харытончык, электраманцёру дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Віктару Хамякову, а
таксама многім — Падзячныя лісты. Да віншаванняў далучыўся і старшыня
райарганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаіл Слесарэнка.
З яго рук Ганаровыя граматы атрымалі старшыні саветаў ветэранаў лакаматыўнага і
вагонага дэпо Яўген Лявонавіч Гасціла і Георгій Мацвеевіч Чыгілейчык.

Музычны падарунак ад эстраднай студыі
“Ровесник”, дзіцячых харэаграфічных калектываў “Апрель” і “Бусинки” і іншых —
гэта канцэртная праграма “З юбілеем, родная магістраль”. А ансамбль народнай
песні “Сяброўкі” выступіў у нова-нязвыклым амплуа — у стылі буранаўскіх бабуль.
Такая “фішка” прыйшлася даспадобы землякам, пра што сведчылі гарачыя авацыі і
вывад гледачоў, што майстэрства нашых зямлячак не горшае за ўдзельніц
Еўрабачання. Добры водгук атрымалі і вядучыя — вучань слесара лакаматыўнага
дэпо Канстанцін Дубінчык і вы-кладчык дзіцячай школы мастацтваў Таццяна
Ашэйчык. З канцэртнымі нумарамі таксама выступалі чыгуначнікі і іх дзеці, якія
падрыхтавалі танцавальны флэшмоб.

На сцэне пабываў і сталічны гурт “Тяни-толкай”.
Напярэдадні вестка аб тым, што да нас едуць зоркі беларускай эстрады, абляцела,
бадай, увесь раён і, нягле-дзячы на спякоту, паслухаць іх прыйшлі многія. Пасля
выступлення знакамітасці фатаграфаваліся і раздавалі аўтографы — словам,
надзялілі ўвагай усіх жадаючых. Адзін з салістаў расказаў, што іх гурт сябруе з
Магілёўскім аддзяленнем Беларускай чыгункі і выступаць для яго — адно
задавальненне. А ў Асіповічах “цяні-талкаеўцы” ўжо выступалі не раз і ўпэўнены,
што абавязкова наведаюцца да нас яшчэ: падабаецца ім наша шчырасць, душэўнасць
і гасціннасць…

Не меншае ўражанне на ўсіх, асабліва на моцную
палову, пакінуў марафон клуба аматараў усходніх танцаў “Анахата”. На асобнай
пляцоўцы гледачы сустракалі і праводзілі авацыямі таямнічасць, грацыю і
прыгажосць. Весела прайшла і праграма “Вагон забаў”. Тут выяўлялі кемлівых,
смелых і вынаходлівых, самым-самым дасталіся заслужаныя прызы.

Натуральна, дзякуючы выязному гандлю было на
свяце дзе і падсілкавацца, і набыць памятныя падарункі. А вечарам у гарадскім
парку землякоў парадавала танцавальная праграма з удзелам эстраднай студыі
“Равеснік” сектара станцыі Асіповічы. Завяршыўся ж Дзень чыгуначніка
традыцыйным уражваючым феерверкам.

Шмат людзей старалася, каб гэты дзень застаўся ў
памяці ўсіх надоўга. I водгукі сведчаць, што мерапрыемства ўдалося.

Аляксей Налівайка, адпачываючы:

— Шыкоўнае свята. Зранку не збіраўся ісці на
стадыён — баяўся спякоты, але ўсё ж выбраўся і не шкадую аб гэтым. Вельмі
спадабаліся музычныя нумары і розныя спаборніцтвы. За арганізацыю Дня
чыгуначніка па 100-бальнай шкале паставіў бы адзнаку 101!

Вікторыя Краўцова, курсантка акадэміі МУС:

— Прыемны і адначасова цяжкі дзень. З самага
ранку стаю ля варот і сачу за бяспекай.Спадзяюся, што гэтае “дзяжурства” стане
своеасаблівай практыкай. Не давялося сёння бачыць выступленняў, але ўсё ж
святочны настрой ёсць. Радуе і тое, што гулянні праходзяць дастаткова спакойна,
без нейкіх правапарушэнняў. Да таго ж, людзі з паразуменнем адносяцца і да
нашай работы: на ўваходзе паказваюць сумкі, а калі чуюць якія-небудь заўвагі,
то спакойна рэагуюць на іх.

Яўген Падчашы, адпачываючы:

— Прыехаў у Асіповічы ўпершыню і ўражаны
маштабам мясцовых гулянняў. Многа дзе пабываў за два дні і нават стаў за гэты
кароткі час аматарам мотакросу, да якога раней ставіўся абыякава. На сённяшнім
свяце спадабалася, нават прыярытэты складана расставіць, усё было арыгінальным
і цікавым. Шкада, што трэба ад’язджаць, але цяпер маю намер часцей бываць у
Асіповічах.

Ніна
ВІКТОРЧЫК, Віталь КУЛАКОЎ,
Валянціна КОРБАЛЬ, Тамара ГОРЛАЧ, Ніна
ЦАРЫК.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем