Снег і мы

Выпадзенне
снегу зімой — справа звычайная, і што рабіць, каб яго покрыва стварала як можна
меней перашкод для людзей і транспарту, добра вядома. І ўсё ж не будзе лішнім
узгадаць, што ўяўляе сабою «не там” упаўшы снег з пункту гледжання тых
арганізацый, у абавязкі якіх уваходзіць расчыстка вуліц ды тратуараў.

Галоўны
«змагар” з наступствамі завей — ДУКВП «Райсэрвіс”— гэтай зімой штомесяц
вывозіць з асіповіцкіх вуліц каля 3,3 тысячы тон снегу. ДЭУ-73, чыя зона
адказнасці — вуліца Юбілейная і «цяплушская” развязка на шашы Мінск-Гомель,
перавезла па стане на канец студзеня каля 1,5 тысячы тон, а ДРБУ-199 з
прылягаючых да вытворчай тэрыторыі прад-прыемства трох вуліц паўднёвай часткі
Асіповіч і тра-туараў у вёсцы Ліпень — прыблізна 1 тысячу тон.

Для захавання
вывозімага снегу адведзены дзве пляцоўкі: каля базы ДУКВП «Райсэрвіс” і паблізу
ад Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ «Бабруйскі КХП”. Доступ на іх свабодны,
таму вывозяць туды снег усе, хто адчувае ў гэтым патрэбу. Аднак сёлетняя зіма
настолькі багатая на цвёрдыя ападкі, што часам перасоўваць выпадаючы снег
тэхніка не паспявае. Тады даводзіцца ўкладваць яго на імправізаваных пляцоўках.
І штучныя снежныя горы не псуюць гарадскі пейзаж — хутчэй надаюць яму
свое-асаблівы каларыт.

Зміцер КАЛЯДА.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем