Сесія раённага Савета дэпутатаў (№ 20)

10 сакавіка адбылася дваццаць трэцяя
сесія Асіповіцкага Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання.

З дакладамі «Аб рабоце Асіповіцкага
раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2009
го-дзе” і «Аб рабоце прэзідыума Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў за
справаздачны перыяд” выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В.Пузік.

Даклад «Аб выкананні раённага
бюджэту за 2009 год” зрабіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама
Л.А.Белая.

У абмеркаванні гэтых пытанняў
прынялі ўдзел дэпутаты раённага Савета дэпутатаў М.I.Белы (Юбілейная выбарчая
акруга № 5), С.С.Дамброўскі (Савецкая выбарчая акруга № 23), старшыня
Ліпенскага сель-скага Савета дэпутатаў Н.М. Цяхнюк, старшыня пастаяннай камісіі
па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу
Рэспублікі Беларусь В.А.Папоў, старшыня райвыканкама П.Я.Шукаловіч.

Па абмеркаваных пытаннях былі
прыняты адпаведныя рашэнні.

Сесія ўнесла змяненні ў рашэнне
Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 24 снежня 2009 г № 22-5 «Аб
прадастаўленні льгот па падатках, зборах (пошлінах)”, зацвердзіла
«Тэрытарыяльную праграму дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім
абслугоўваннем насельніцтва Асіповіцкага раёна на 2010 год”, прыняла рашэнні
«Аб некаторых пытаннях стварэння ў працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі
раённай камунальнай уласнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў і валодання і
распараджэння акцыямі, якія знаходзяцца ў раённай камунальнай уласнасці”, «Аб
лімітах здабычы карысных выкапняў на 2010 год” і шэраг іншых.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 18 июня для всех знаков Зодиака

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Обстановка на полях, промышленность и не только. Итоги утренних докладов Президенту по развитию регионов

17 июня 2026
Читать новость
Власть

Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Лукашенко заслушал доклад по Минской области

17 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

17 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Милиция нашла пропавшего мужчину в болоте недалеко от станции Брицаловичи

17 июня 2026
Читать новость
Культура

«Вязанка» и цимбальный оркестр: осиповичские артисты покорили Поставы и Брянск

17 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем