Сесія райсавета №79

На разгляд трынаццатай сесіі раённага Савета
дэпутатаў дваццаць шостага склікання, якая 14 верасня прайшла пад началам
старшыні райсавета Аляксандра Пузіка і пры ўдзеле першага намесніка старшыні
райвыканкама Васіля Пятроўскага, было вынесена 6 пытанняў.

Даклад па першаму — «Аб праводзімай у
Асіповіцкім раёне рабоце па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні
парадку на зямлі і выкананні прыродаахоўнага і санітарнага заканадаўства” —
зрабіў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Iван Малаковіч.

Пасля яго абмеркавання, удзел у якім прынялі
начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль
Ждановіч, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Асіповіцкі раённы цэнтр гігіены
і эпідэміялогіі” Кацярына Мукалава, дэпутат ад Завадской акругі № 16 Людміла
Долгая, старшыня Пратасевіцкага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандр
Свірыдзенка, сесія прыняла адпаведнае рашэнне.

Наступным было разгледжана пытанне «Аб хо-дзе
выканання рашэння раённага Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2010 г. № 3-1 «Аб стане
крымінагеннай злачыннасці ў Асіповіцкім раёне і прадпрымаемых мерах па яе
паляпшэнні”. Аналіз дынамікі мясцовага крыміналу за справаздачны перыяд агучыў
намеснік начальніка РАУС Мікалай Гайваронскі.

Таксама народныя вы-браннікі прынялі рашэнні,
якія зацвердзілі раённыя праграму «Кадры” і план мерапрыемстваў па рэалізацыі
Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВIЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады, інструкцыю па
продажы на льготных умовах работнікам прадпрыемстваў і прыроўненым да іх асобам
знаходзячыхся ў раённай камунальнай уласнасці акцый адкрытых акцыянерных
таварыстваў і далі дазвол на перадачу ў арэнду водных угоддзяў нядаўна
створанай сялянска-фермерскай гаспадарцы «Вязаўніца”.

 

Последние новости

Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем