Сесія райсавета №46

На разгляд дзясятай сесіі раённага Савета
дэпутатаў дваццаць шостага склікання, якая 25 мая прайшла пад началам старшыні
райсавета Аляксандра Пузіка з удзелам першага намесніка старшыні райвыканкама
Васіля Пятроўскага, было вынесена 13 пытанняў.

Даклад па першаму — «Аб стане пажарнай бяспекі
на тэрыторыі Асіповіцкага раёна, абароне насельніцтва ад надзвычайных сітуацый
прыроднага і тэхнагеннага характару” — зрабіў начальнік райаддзела па
надзвычайных сітуацыях Iгар Логвін. Пасля яго абмеркавання, удзел у якім
прынялі дэпутаты ад Лапіцкай № 31 і Градзянскай № 28 выбарчых акруг Вітас
Вайвада і Валянціна Хісаева, вядучы інжынер па ахове і абароне лесу ДВЛГУ
«Асіповіцкі доследны лясгас” Генадзь Заяц, сесія прыняла адпаведнае рашэнне.

Была заслухана таксама інфармацыя «Аб ходзе
выканання рашэння раённага Савета дэпутатаў ад 23.06.2010 г. № 2-1 «Аб далейшым
развіцці ўласных падсобных гаспадарак грамадзян Асіповіцкага раёна”, з якой
выступіў Аляксандр Пузік, разгледжаны шэраг іншых пытанняў. У прыватнасці,
дэпутаты ўнеслі змяненні і дапаўненні ў асобныя ранейшыя рашэнні райсавета;
за-цвердзілі Праграму дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымаль-ніцтва
раёна на 2011-2012 гады і Тэрытарыяльную праграму дзяржаўных гарантый па
забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва раёна на 2011 год;
Iнструкцыі аб парадку вызначэння пачатковай цаны продажу акцый (доляў у
статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў раённай
камунальнай уласнасці, і аб парадку выплаты ўзнагаро-джання асобе, якая
ажыццяўляе давернае кіраванне знаходзячыміся ў раённай камунальнай уласнасці
акцыямі адкрытага акцыянернага таварыства, і іншыя.

 

Последние новости

Общество

В интересах государства и людей: начальник ИМНС по Осиповичскому району Елена Папыльченко — о налогах, доходах и новшествах

12 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков Зодиака

12 июля 2026
Читать новость
Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем