Сесія райсавета №46

На разгляд дзясятай сесіі раённага Савета
дэпутатаў дваццаць шостага склікання, якая 25 мая прайшла пад началам старшыні
райсавета Аляксандра Пузіка з удзелам першага намесніка старшыні райвыканкама
Васіля Пятроўскага, было вынесена 13 пытанняў.

Даклад па першаму — “Аб стане пажарнай бяспекі
на тэрыторыі Асіповіцкага раёна, абароне насельніцтва ад надзвычайных сітуацый
прыроднага і тэхнагеннага характару” — зрабіў начальнік райаддзела па
надзвычайных сітуацыях Iгар Логвін. Пасля яго абмеркавання, удзел у якім
прынялі дэпутаты ад Лапіцкай № 31 і Градзянскай № 28 выбарчых акруг Вітас
Вайвада і Валянціна Хісаева, вядучы інжынер па ахове і абароне лесу ДВЛГУ
“Асіповіцкі доследны лясгас” Генадзь Заяц, сесія прыняла адпаведнае рашэнне.

Была заслухана таксама інфармацыя “Аб ходзе
выканання рашэння раённага Савета дэпутатаў ад 23.06.2010 г. № 2-1 “Аб далейшым
развіцці ўласных падсобных гаспадарак грамадзян Асіповіцкага раёна”, з якой
выступіў Аляксандр Пузік, разгледжаны шэраг іншых пытанняў. У прыватнасці,
дэпутаты ўнеслі змяненні і дапаўненні ў асобныя ранейшыя рашэнні райсавета;
за-цвердзілі Праграму дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымаль-ніцтва
раёна на 2011-2012 гады і Тэрытарыяльную праграму дзяржаўных гарантый па
забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва раёна на 2011 год;
Iнструкцыі аб парадку вызначэння пачатковай цаны продажу акцый (доляў у
статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў раённай
камунальнай уласнасці, і аб парадку выплаты ўзнагаро-джання асобе, якая
ажыццяўляе давернае кіраванне знаходзячыміся ў раённай камунальнай уласнасці
акцыямі адкрытага акцыянернага таварыства, і іншыя.

 

Последние новости

Общество

“Код от домофона”: как работает новая схема обмана

14 сентября 2025
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

13 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 сентября для всех знаков зодиака

13 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость