Сесія асіповіцкага райсавета

21 снежня пад началам старшыні Аляксандра Пузіка прайшла дваццаць сёмая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, у рабоце якой прыняў удзел старшыня
райвыканкама Пётр Шукаловіч.

Напачатку даклады
“Аб прагнозе сацыял
ьнаэканамічнага развіцця Асіповіцкага раёна на 2013 год” іАб раённым бюджэце на 2013 год” зрабілі адпаведна намеснік начальніка аддзела эканомікі райвыканкама, загадчык сектара эканамічнага аналізу і прагназавання Аксана Александрова і намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Вольга Фарыён, а судаклад пастаяннай камісіі фінансавабюджэтнай і па пытаннях фінансавакрэдытнай сферынамеснік старшыні райсавета Ала Пунчанка. У іх абмеркаванні прынялі ўдзел дэпутаты райсавета Вячаслаў Мяржынскі, Віталь Нікалайчык і Валянціна Хісаева, пасля чаго па ўзгаданых пытаннях сесія прыняла адпаведныя рашэнні.

Быў таксама зацверджаны пералік аб’ектаў, фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) якіх ажыццяўляецца ў 2013 годзе за кошт сродкаў райбюджэту, прадугледжаных па артыкулеКапітальнае будаўніцтва”; унесены змяненні ў рашэнні райсавета дэпутатаў ад 24.12.2010 г. 6-8 і ад 25.05.2011 г. 10-8 і змяненні і дапаўненні ў рашэнне ад 29.02. 2012 г. 19-4; прызнаны страціўшымі сілу рашэнні райсавета ад 23.05.2012 г. 21-9 і ад 22.09.2010 г. 3-10; вызначаны ліміты здабычы (забірання) падземных водаў і агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў на 2013 год і план работы раённага Савета дэпутатаў і яго органаў на
будучы год.

Усяго на апошняй
у гаду сесіі дэпутатамі было разгледжана 10 пытанняў.

Сесія асіповіцкага райсавета

На
пазачарговай
дваццаць
шостай сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, якая 10
снежня прайшла пад началам старшыні райсавета Аляксандра Пузіка, было
разгледжана 9 пытанняў.

Пасля інфармацый начальніка
фінансавага ад-дзела райвыканкама Ларысы Белай дэпутаты ўдакладнілі асобныя
паказчыкі раённага бюджэту на 2012 год і ўнеслі змяненні ў рашэнне райсавета ад
27.12.2011 г. № 18-2, дапаўненні — ад 19.10. 2011 г. № 15-5, дапаўненні і
змяненні — ад 27.12. 2011 г. № 18-4, а таксама прызналі страціўшымі сілу
некаторыя рашэнні раённага Савета дэпутатаў.

Таксама былі зацвер-джаны стаўкі платы
за арэнду паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў, прыняты рашэнні наконт арганізацыі
дастаўкі інвалідаў і кампенсацыі за праезд, адміністрацыйна-тэрытарыяльным
устройстве Асіповіцкага раёна і ліміту здабычы грунту (дапаўненне да рашэння
райсавета ад 27.12.2011 г. № 18-6).

Сесія асіповіцкага райсавета

На
парадак дня пазачарговай дваццаць пятай сесіі раённага Савета дэпутатаў
дваццаць шостага склікання, якая прайшла 31
кастрычніка пад началам старшыні райсавета Аляксандра Пузіка, было вынесена
5 пытанняў.

Напачатку пасля інфармацыі старшыні
пастаяннай камісіі
мандатнай і па пытаннях мясцовага кіраўніцтва і самакіраўніцтва Міхаіла Белага сесія прызнала паўнамоцтвы двух дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў, абраных 23 верасня 2012 годаАлы Селівончык і Дзмітрыя Пестава, а потым былі перагледжаны і зацверджаны саставы пастаянных камісій і прэзідыума райсавета. Намеснік начальніка аддзела эканомікі, загадчык сектара эканамічнага аналізу і прагназавання райвыканкама Аксана Александрова спыніла ўвагу прысутных на некаторых пытаннях кіравання і распараджэння маёмасцю, а таксама на неабходнасць унясення асобных дапаўненняў у рашэнне райсавета ад 23 мая 2012 года 21-7. Па іх дэпутатамі таксама
былі прыняты адпаведныя рашэнні.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем