Саветы за работай Як справы, Алег Мікалаевіч?

Пасада старшыні мясцовага Савета патрабуе ад чалавека быць у курсе ўсіх падзей, якімі жыве падначаленая яму тэрыторыя, накіроўваць яе развіццё і шукаць спосабы вырашэння бясконцай чарады вялікіх ды малых праблем. Таму не будзе перабольшваннем лічыць, што справы кіраўніка пасялковага самакіравання Алега Лук’яненкі
і ёсць, па вялікім раху
нку, справы ўсяго пасёлка. Ну і нагода задаць вынесенае ў загаловак пытанне
слушнае: адзін год скончыўся, другі пачынаецца…

— Сёлетні час для ялізаўчан
будзе важным,
— адразу канцэнтруе ўвагу на
галоўным галава пассавета,
восенню СЗАТШклозавод Ялізава” адзначыць сваё 100-годдзе. Натуральна, ужо пачынаем пакрысе рыхтавацца, хаця і нельга сказаць, што нашыюбілейныя” планы істотна адрозніваюцца ад леташніх. Жыццё пасёлка нібы цячэнне ракі, рэзкія перапады ды павароты ў ім увогуле
непажаданыя.

Сучаснае Ялізава мае даволі значны эканамічны патэнцыял: горадаўтвараючае прадпрыемства забяспечвае работай 645 чалавек, ВГПУПЯлізаваСэрвіс” — 269, каля 130 — ТААЕліпак”, ТААІнтаррэмтэхнік”, ЗАТ “АТЭС”, УП “Сінькевіч М.Е.” і Акцябрскае лясніцтва — 23, аўтазаправачная ды газаразмеркавальная станцыі — 8. У рэальным сектары эканомікі задзейнічана каля 1.100 пасялкоўцаўамаль 70 працэнтаў ад агульнай колькасці эканамічна актыўнага
насельніцтва.

Да добрага прызвычайваешся хутка, так што сэрвісу многа не бывае. Але на сёння да паслуг пасялкоўцаў 6 магазінаў, 5 гандлёвых павільёнаў, мінірынак, аддзяленні паштовай сувязі і ААТАСБ Беларусбанк”. У мінулым годзе адчыніліся магазін аўтазапчастак ПУПАўтаДзіў” і кафэ ТДАКастанер” на 60 месцаў. Гэта ў пэўным сэнсе знакавыя і доўгачаканыя падзеі. Крыху ўтрырую, але аўтамабіляў у Ялізаве амаль столькі ж, колькі і жыхароў, таму патрэба ў запчастках стаіць заўсёды востра. Ну а адсутнасць у нас кафэ доўгі час заставалася адной з самых балючыхкропак” грамадскага харчавання і сацыяльнай сферы. З задавальненнем дадам, што кафэ радуе наведвальнікаў не толькі добрай кухняй ды ўтульнасцю, але і вельмі дэмакратычнымі цэнамі.

Сродкі бюджэту выканкамаў
мясцовых Саветаў заўсёды былі абме
жаваныя, таму вопыт ашчаднага карыстання рэсурсамі ў органаў савецкай улады назапашаны немалы, і да ўдзелу ў Годзе беражлівасці мы падрыхтаваныя. Да прыкладу, летась на 10 працэнтаў зменшылі энергаспажыванне вулічнага асвятлення, што зусім не мала.

А ўвогуле сёлета Ялізава чакаюць важныя падзеі: запланавана будаўніцтва пажарнага дэпо, рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў і водаправода ў мікрараёнеПрыгарадны”. Будзем спадзявацца, што гэтыя планы здзейсняцца ў поўным аб’ёме. Ну а калі ў ТАА БКС “БелБуд”, што ў свой час выкупіла былы прафілакторый шклозаводаКастрычнік”, справы працягнуць ісці добра і яно здолее пераўтварыць закінуты будынак у аздараўленчы цэнтр, то будзе зусім выдатна.

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем