Саветы за работай Як працуеш, такі і аўтарытэт №91

Чалавек такая істота, якая чамусьці вучыцца
літаральна з першых дзён, як з яўляецца на свет, і на працягу ўсіх гадоў жыцця.
I гэта якраз добра: на тое ён і homo sapiens, іменна чалавек разумны.

Пастаянна стараюцца спасцігаць лепшае і нашы
савецкія работнікі, у практыку якіх даўно ўвайшлі семінары па розных накірунках
дзейнасці непасрэдна з выездам на месцы. Што зноў жа не дзіўна: практычна кожны
рэгіён мае сваю «фішку”, а таму чаму б і не ўзяць лепшае ў дзейнасці калегам з
іншых месцаў?

Апошні такі практыкум адбыўся на базе
Градзянскага сельсавета. Гэта структурная адзінка Асіповіччыны не можа
пахваліцца, як, напрыклад, Лапічы ці Ялізава, сучасным будынкам альбо наяўнасцю
на сваёй тэрыторыі нейкіх градаўтваральных прадпрыемстваў, якія нямала сродкаў
дадаткова ўкладваюць у добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншыя добрыя справы. Але
не ўсё золата, што блішчыць. I старшыні сельскіх і пасялковых Саветаў дэпутатаў
на справе пераканаліся, як можна працаваць з людзьмі ў любых умовах, без
усялякіх вялікіх фінансавых уліванняў.

Калегі Валянціны Хісаевай (на здымку) абышліся,
па сутнасці, без тэарэтычнай часткі, аддалі ўвесь час вывучэнню іменна
практычных спраў. Удзельнікі раённага семінара наведалі і з цікавасцю
пазнаёміліся з работай гасцінных гаспадынь Дамоў сацыяльных паслуг у Амінавічах
і Асаўку Ганнай Блізнец і Клаўдзіяй Каладзінскай, на свае вочы пабачылі
дагледжаныя грамадзянскія могілкі і невялікі мемарыял — месца пахавання ахвярам
фашызму ў Асаўку, аддалі даніну памяці Iвану Кузьмічу Гайкевічу, які ў свой час
кіраваў мясцовым Саветам, пабылі ў Казіміраўскім каталіцкім касцёле, у
аднаўленне якога ўнеслі ўласныя ахвяраванні многія вернікі, шэрагу іншых
месцаў.

Вынікі работы, як звычайна, падвёў старшыня
раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік. Які, па сутнасці, выказаў агульную
думку: ёсць у «галавы” жаданне працаваць належным чынам — прыйдзе і людская
павага. А значыць, у наяўнасці самае галоўнае — аўтарытэт мясцовай улады.

Последние новости

Власть

Лукашенко назвал «Один район — один проект» лакмусовой бумажкой работы руководителей регионов

17 февраля 2026
Читать новость
Власть

«Основа дальнейшей результативности». Лукашенко обозначил «мгновенные» задачи для правительства

17 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

О подготовке к работе в период прохождения весеннего паводка

17 февраля 2026
Читать новость
Происшествия

Житель Осиповичей погиб во время рыбалки на Вилейском водохранилище

17 февраля 2026
Читать новость
Культура

Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Живая память: как в Осиповичах отметили День памяти воинов-интернационалистов

17 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем