Саветы за работай Вяззеўскі сельсавет 5.02.10, № 9


У сельсавеце дзейнічаюць 3 вясковыя камітэты: у Замошшы, Вяззі і Малой Гарожы. Яны не толькі кантралююць жыццё падуладных тэрыторый, але і выконваюць «функцыю” радыстаў: кіраўнікі камітэтаў пастаянна на сувязі са старшынёй сельсавета Анатолем Гедраўцом, якому і паведамляюць аб усіх патрэбах жыхароў.

Замошша
У камітэце тры чалавекі. Але, як кажа яго старшыня Наталля Барадаўка, калі патрабуецца, дапамагае ўся вёска: разам прыбіраюць вуліцы, парк, грамадскія будынкі і г.д. Генеральныя ўборкі тут ладзяцца па пятніцах.
У Замошшы балючай тэмай застаюцца бяздомныя сабакі, якія перашкаджаюць і паштальёнам разносіць пошту і накідваюцца на прахожых. Нягледзячы на тое, што пару тыдняў таму «Райсервіс” ужо спрабаваў адстраляць бадзяжных чатырохногіх, праблема да канца не знята…

Вяззе
Камітэт у складзе 13 чалавек «трымае пад кантролем” 8 населеных пунктаў. Яго дзейнасць курыруе Людміла Андрыевіч. Паводле яе слоў, асноўная задача «камітэтчыкаў” у тым, каб падтрымліваць належны стан тэрыторыі і, адпаведна, належны імідж аграгарадка. Таму тут актыўна займаюцца справай азелянення: вуліцы ўпрыгожаны клумбамі і кустамі.

Першае месца па праблемнасці займаюць дарогі: частка іх патрабуе асфальтаванай «вопраткі”.

Балючае пытанне — адсутнасць у многіх жыхароў акуратнасці. Увогуле, за сметнікамі па ўласнай ініцыятыве «замацавана” Лілія Свірыдовіч, а прыбіраюць «дабро” нявыхаваных жыхароў самі супрацоўніцы камітэта.

Малая Гарожа
Старшыня Iрына Хаменка кажа, што галоўную праблему вёскі камітэт сам вырашыць не ў стане, бо гэта — недастатковае медыцынскае абслугоўванне. У вёсцы адсутнічае аптэка, а медработнік прыязджае сюды толькі ў першы і трэці чацвер месяца. Старым жа людзям патрабуецца яго прысутнасць хаця б некалькі разоў на тыдзень…

У справах добраўпарадкавання са сваёй бензапілой актыўна дапамагае вясковец Уладзімір Шумскі, а з Людмілай Патапейка дзеліць дагляд за вёскай старшыня. У мінулым годзе па іх «наводцы” Савет прыбраў тут старыя таполі, якія пагражалі некаторым будынкам і іх гаспадарам.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем