Саветы за работай Відавочная карысць

У чацвер у
Асіповічах адбылося выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па эканоміцы і
камунальнай уласнасці Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, актыўны ўдзел у
якім прыняў намеснік старшыні камітэта эканомікі, начальнік кіравання
прадпрымальніцтва аблвыканкама Віктар Красоўскі.

Пасля адкрыцця
пася-джэння кіраўніком камісіі Аляксандрам Расіным старшыня раённага Савета
дэпутатаў Аляксандр Пузік расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна і
яго перспектывах, а потым, каб госці лепш пазнаёміліся з рэгіёнам, удзельнікам
нарады быў прадэманстраваны цікавы фільм аб нашым сённяшнім жыцці.

Работа
працягнулася разглядам вынесеных на парадак дня трох пытанняў — інфармацыю аб
ходзе выканання Праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на 2011-2015
гады і дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Магілёўшчыны на
2010-2012 гады зрабіў прадстаўнік аблвыканкама, а з работай установы па
прыцягненні інвестыцый у эканоміку вобласці прысутных пазнаёміла намеснік
кіраўніка адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны “Магілёў” па эканоміцы
Вольга Клопава. Шэраг цікавячых момантаў з нагоды ўзгаданага канкрэтызавала і
начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алена Грунтова.

Гэта — калі
лаканічна наконт “тэарэтычнай часткі” ў райвыканкаме. Якая не звялася, дарэчы,
да сумна-сухога пераліку і аналізу шматлікіх лічбаў-фактаў, а нярэдка
вылівалася ў сапраўдную дыскусію наконт абмяркоўваемага. Віктар Красоўскі не
раз заносіў у блакнот цікавыя думкі-пажаданні, каб потым, яшчэ раз усё дбайна
асэнсаваўшы, пастарацца даць ім “пуцёўку ў жыццё”. I такі падыход можна толькі
вітаць: большасць прысутных членаў камісіі — дзеючыя кіраўнікі-вы-творцы, таму
такія паняцці, як інвестыцыі, экспарт тавараў і паслуг, імпартазамяшчэнне,
мадэрнізацыя вытворчасці, малы і сярэдні бізнес, стымуляванне работнікаў розных
форм уласнасці і іншыя для іх не пус-ты гук, а рэаліі штодзённай працы. А
значыць, і меркаванні свае людзі нарадзілі не спантанна, а вынасілі ў сабе і не
раз праверылі, узялі адказ непасрэдна з жыцця.

Падобны
зацікаўлены працяг мела размова і “на практыцы” — пры наведванні нашых ЗАТ
“Алцімед”, ЗПУВП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” і ААТ “Асіповіцкі
завод аўтамабільных агрэгатаў”. Яны, канешне, маюць розныя “вагавыя катэгорыі”
па колькасці працуючых, вырабляемай прадукцыі і пачатку працоўнай біяграфіі,
нараджэнне-дзейнасць адбыліся дзякуючы прыватнаму, дзяржаўнаму і замежнаму
капіталу, але хапае і рыс, якія падобныя. I адна з іх — зацікаўленасць
кіраўніцтва ў скарыстанні новага, перадавога, высокапрадукцыйнага, выпуск
менавіта таго, на што маецца попыт. I няма розніцы, тавар гэта для
машынабудаўнічай галіны, медыцыны ці ўжывання найперш хатнімі гаспадынямі.
Галоўнае — каб быў якасным і запатрабаваным, каб людзі рабілі не на склад, а
дзеля карысці грамадства. Апошняя думка і праходзіла чырвонай стужкай праз
узгаданае пасяджэнне камісіі.

Віталь
КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

Прямая линия в отделе ЖКХ Осиповичского райисполкома

20 мая 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

У сельгаспрадпрыемствах раёна распачаўся пашавы перыяд

20 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В двух грузовиках намеревались в общей сложности незаконно вывезти в Россию 28 тонн сыра стоимостью более 2,5 млн. бел. рублей

20 мая 2025
Читать новость
Образование

Летний оздоровительный период стартует уже через две недели. Где и как проведут это время наши дети?

19 мая 2025
Читать новость
Профилактика

ОГАИ ОВД Осиповичского райисполкома сообщает: с 18 по 24 мая Госавтоинспекцией будет проводиться республиканская профилактическая акция «Мотодвижение – без нарушений!»

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Погода на неделю: потепление и грозы

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем