Саветы за работай Сярод выбаршчыкаў няма другарадных персанажаў 26.01.10, № 6


З кожным годам усё выразней змяняецца ўклад жыцця вясковага насельніцтва. Даўно ўжо не здзівіш калгасніка камфартабельным домам з водаправодам і газавым ацяпленнем, асфальтаванай вуліцай, тыповай школай, сучасным гандлёвым цэнтрам і г.д. Такое рашуча мяняе жыццёвы ўклад кожнага вяскоўца.

Усе гэтыя змяненні — яскравыя прыклады рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да вёскі і яе жыхароў. Вялікая роля ў аднаўленні вясковага жыцця належыць і мясцоваму самакіраванню, у першую чаргу — дэпутатам мясцовых Саветаў.

Доўгі вопыт грамадскай работы дырэктара Лапіцкай СШ, дэпутата райсавета Мікалая Пісьмянкова — а гэта тры дэпутацкія скліканні — многаму яго навучыў. Больш уважліва ставіцца да праяў грамадскага жыцця і сацыяльных праблем, якія існуюць на выбарчым участку, да тых пытанняў, якія шчыра хвалююць людзей, ад якіх залежыць іх дабрабыт, настрой, адносіны да жыцця, улады.

— А яшчэ — разважлівасці і дыпламатычнасці, — гаворыць Мікалай Уладзіміравіч, — бо ў юнацтве быў непрымірымым, бескампрамісным максімалістам, дзеля прынцыповасці гатоў быў ахвяраваць многім. Зараз стаў больш памяркоўным і цярпімым. Навучыўся выслухоўваць, ва ўсім шукаць рацыянальнае зерне. Калі ў акрузе з людзьмі размаўляю, стараюся зразумець: чалавек проста хоча выгаварыцца ці яго турбуе праблема, якая сапраўды не вырашаецца па нейкай прычыне.

Лапіцкі сельсавет у раёне — самы буйны, і развіваецца ён дынамічна. Сваю спецыфіку надае і дыслакаванне ў найбольш буйных вёсках вайсковых часцей Асіповіцкага гарнізона. Выбаршчыкі ідуць да свайго дэпутата з рознымі бытавымі і іншымі праблемамі: добраўпарадкаванне населенага пункта, рамонт дарогі, працяг рэйсавага маршруту аўтобуса і абсталяванне аўтобуснага прыпынку, адкрыццё грамадскай лазні, уладкаванне на працу… Шэраг з іх станоўча вырашаны дзякуючы намаганням менавіта іх абранніка. Галоўнае ў грамадскай рабоце гэты чалавек засвоіў, як кажуць, назаўсёды: сярод выбаршчыкаў няма другарадных персанажаў. Хаця і не ўсё з задуманага па розных прычынах удалося давесці да канца: з нецярпеннем жыхары пасёлка Сасновы чакаюць вырашэння пытання з пітной вадой, спа-дзяюцца на аднаўленне працы Сасноўскай аптэкі…

— Многія лічаць, што дэпутат павінен валодаць здаровым цынізмам, адсякаць праблемы, якія не адносяцца да яго абавязкаў. Думаю, што гэта не зусім правільна. Дэпутат не павінен пакідаць чалавека сам-насам са сваімі праблемамі, а дапамагчы ў іх вырашэнні. У мяне, як і ў многіх другіх калег, такога няма — і дзякуй Богу. Зварот кожнага выбаршчыка мы лічым галоўным. Спадзяюся, і абраннікі новага склікання будуць таксама ўкладваць у дэпутацкія абавязкі не толькі час, але і душу, — дзеліцца сваімі развагамі Мікалай Уладзіміравіч.

Вы згодны, што яго словы можна лічыць свайго роду наказам для тых ініцыятыўных, неабыякавых лю-дзей, якія будуць прадстаўляць і адстойваць інтарэсы сваіх землякоў у прадстаўнічай уладзе раёна?
Тамара ВАЛАДЗЬКО.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость