Саветы за работай Старшыня сельвыканкама мае як правы, так і абавязкі! №67

Вядома, што падтрыманне тэрыторый паселішчаў у
ахайным стане ўваходзіць у кампетэнцыю органаў мясцовага кіравання, а
непасрэдную адказнасць за своечасовае і якаснае правядзенне неабходных
мерапрыемстваў нясуць асабіста старшыні выканкамаў сельскіх і пасялковых
Саветаў і выканкамаў. Сёння немагчыма назваць Савет, дзе ў навядзенні парадку
на зямлі адсутнічаюць зрухі да лепшага, аднак, як у кожнай жывой справе, ёсць
тут і свае лідары, і тыя, чые памылкі з’яўляюцца для калег крыніцай каштоўнага
вопыту пры сутыкненні з пэўнымі нюансамі гэтай няпростай справы.

Лапіцкі сельсавет у нашым раёне самы буйны, да
таго ж ён мае самую, бадай, высокую долю эканамічна актыўнага насельніцтва,
таму і ўвага да яго знешняга стану з боку раённага кіраўніцтва заўжды пільная.
Днямі яго населеныя пункты наведала група адказных асоб на чале са старшынёй
райсавета дэпутатаў Аляксандрам Пузікам і намеснікам старшыні райвыканкама
Сяргеем Семянцовым з мэтай кантролю за арганізацыяй работы па
добраўпарадкаванні вёсак і іх наваколля.

Як паказаў узгаданы агляд, найбольш сур’ёзныя
праблемы з навя-дзеннем парадку ўзнікаюць сёння на памежных тэрыторыях — у зонах
кантакту зямель Савета і сельгаскааператыва, а таксама зон адчужэння чыгункі.
Асабліва красамоўнымі прыкладамі ўзгаданай “нестыкоўкі” можна лічыць наваколле
чыгуначнай станцыі Лапічы і вёскі Ялцоўка. Каля станцыі ўздоўж чыгункі цягнецца
пустка, якую Савет і дыстанцыя пуці ніяк не могуць падзяліць паміж сабой, а ў
вёсцы ёсць вялікі кавалак зямлі, які пасля карэкціроўкі плошчы сельсавета
перайшоў да СВК “Калгас “Лапічы”, аднак кіраўніцтва апошняга з такімі
пераменамі згаджацца не жадае. Сёння гэты ўчастак, на жаль, зарос апруцянелым
бадыллем…

Што ж тычыцца дарожнай службы — ДРБУ № 199, то
памежных праблем з Саветам у яе няма, аднак сама мяжа бачна выдатна. У той жа
Ялцоўцы зямля сельсавета ў асноўным абкошана і ачышчана, а вось узбоч дарогі,
якая ідзе ў паселішча, буяе пустазелле.

Хапае недаробак і непасрэдна ў “гаспадарцы”
Лапіцкага сельвыканкама. Сярод іх — недастаткова актыўная работа па прыцягненні
гаспадароў дамоў да сістэматычнага нагляду за выглядам сваіх сядзіб, па
падтрыманні ў належным стане агаро-джаў, якія належаць фізічным, юрыдычным
асобам і стаяць на балансе сельвыканкама, слабы кантроль за санітарным станам
месцаў агульнага карыстання.

Зразумела, кожны павінен адказваць за свой
участак работы, аднак усё ж не трэба забывацца, што старшыня сельвыканкама
менавіта тая асоба, якая павінна кантраляваць справы Савета ў цэлым, і калі
нехта недапрацоўвае, то неадкладна прымаць меры прымушэння. Зразумела, лепш
уплываць на ўтваральніка недаробак шляхам дыпламатычных перагавораў, аднак калі
ўгаворы не дапамагаюць, трэба не саромеючыся ўжываць дадзеныя кіраўніку органа
мясцовага кіравання паўнамоцтвы. У адваротным выпадку ўся адказнасць за
агульныя хібы накладваецца менавіта на самога кіраўніка мясцовай улады.

Прыблізна так можна сфармуляваць сэнс галоўных
прэтэнзій і тлумачэнняў, якія былі выказаны ў бок старшыні Лапіцкага “галавы”
Валянціны Пашкоўскай і кіраўніком прадстаўнічай улады раёна Аляксандрам
Пузікам, і галоўным арганізатарам работы ў галіне добраўпарадкавання на
Асіповіччыне Сяргеем Семянцовым.

Непасрэдны вынік аб’езду тэрыторыі сельсавета —
адміністрацыйны штраф у памеры пяці базавых велічыць, які быў накладзены на Валянціну
Пашкоўскую за выяўленыя недапрацоўкі. Аднак сэнс такога пакарання трэба
разумець правільна: старшыня на гэты раз фактычна прыняла на сябе адказнасць за
землякоў, якія не жадаюць выконваць свае абавязкі па навядзенні парадку на
ўласных надзелах. Так што з боку жыхароў Лапіцкага сельсавета было б па-людску
і высакародна ў якасці “суцяшальнага прызу” сваёй старшыні ў бліжэйшы час і без
дадатковых напамінкаў выправіць усе наяўныя хібы ў пытаннях добраўпарадкавання.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 

Последние новости

Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем