Саветы за работай Працаваць на зямлі пачэсна

Вясна — гэта пара пасяўных работ. Шчыруюць на
зямлі не толькі калгаснікі, але і прыватнікі, якія таксама дапамагаюць краіне
вырашаць харчовую задачу, трымаючы на сваіх падворках і дачных участках
жыўнасць, вырошчваючы агародніну і садавіну.

Усяго на тэрыторыі Градзянскага сельсавета,
напрыклад, налічваецца 525 гаспадарак.

— Плошча апрацоў-ваемых зямельных участкаў
сяльчан складае 159 гектараў, — гаворыць старшыня сельвыканкама Валянціна
Хісаева. — Яшчэ 40 знаходзіцца ў карыстанні дачнікаў. У асноўным людзі аддаюць
перавагу вырошчванню бульбы. Ёю занята 84 гектары. Астатняя агародніна займае
24 гектары. Морква, буракі, агуркі, таматы — вось няпоўны пералік вітаміннай
прадукцыі, якая ідзе да стала не толькі тых, хто жыве ў вёсцы, але і гараджан:
яе лішкі часткова прадаюцца на рынку, а штокольвечы забіраюць дзеці. Гаспадары
добра разумеюць, што вырашчаная на сваім агародзе прадукцыя — свежая і
экалагічна чыстая. Жыхары сельсавета займаюцца вырошчваннем і зерневых культур.
Пад іх задзейнічана каля 20 гектараў. Не забываюць і пра кармавыя буракі. Усяго
на гэтыя мэты выкарыстана 18 гектараў. Пад сенакос адведзена каля 15 гектараў.
Без-умоўна, гэта не самая высокая лічба ў параўнанні з іншымі сельсаветамі, бо
кароў, на жаль, трымаюць нямногія. Плюс, садамі занята каля 30 гектараў. З
наступленнем восені большасць грамадзян сабраны ўраджай яблык стараецца
рэалізаваць райста, што таксама дае магчымасць і капейку лішнюю зарабіць, і
дзяржаве дапамагчы.

Пры жаданні кожны можа выкарыстаць магчымасць і
ўзяць у карыстанне зямлю не толькі для асабістых патрэб, але і для вядзення
фермерскай гаспадаркі. Для гэтага ёсць усе ўмовы, а таксама льготы, якія
прадугледжаны дзяржавай.

Последние новости

Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем