Амаль у кожнага ёсць куточак памяці і смутку — месца на могілках, дзе пахаваны родныя і дарагія людзі. Яго наведваюць для ўспамінаў, туды ідуць па параду. I абавязкова трымаюць у чысціні і парадку.
У Ліпенскім сельсавеце прытрымліваюцца народнай традыцыі прыбірання месцаў спачыну да Радуніцы, і зараз ужо правялі спільванне сухіх дрэў на могілках у Бозаку, Хімным, правядуць работы ў Брыцалавічах. Акрамя таго, завяршаецца рамонт агароджы ў Знаменцы, наперадзе — добраўпарадкаванне могілак ва Усціжы. Да Дня Перамогі сумесна з су-працоўнікамі міліцыі і вялікагарожскай ваеннай часці будуць прыведзены ў належны выгляд брацкая магіла і мемарыяльны комплекс у Брыцалавічах, а школьнікі і працаўнікі “Белшыны-агра” дапамогуць добраўпарадкаваць мемарыяльны комплекс у вёсцы Бозак.
“Прыхарошваюць” жыхары вёсак і ўласныя дамы разам з прыдваровымі тэрыторыямі. Як заўсёды, радуюць вока сядзібы Вікторыі Купрыенка, Iнгі Астравух, Iрыны Самусенка. Прыклад для маладых падае Галіна Семчанка. Гэтыя гаспадыні не толькі клапоцяцца аб чысціні і парадку, але праяўляюць фантазію, прыўносяць штосьці сваё цікавае для ўпрыгажэння знешняга вы-гляду двароў і навакольнай тэрыторыі, ствараючы цэлыя дызайнерскія комплексы.
Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне адрамантавала з’езд з вуліцы Р.Кунько на вуліцу Зялёную ў Ліпені, а ДУКВП “Райсэрвіс” ажыццяўляе частковы рамонт вуліцы Паўднёвай.
Плануецца і далей працягваць знос дамоў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане.
…Жыццё вёсак ідзе наладжаным шляхам, уступаючы ў чарговы гадавы віток кола часу, які ў сялян традыцыйна пачынаецца вясной.