Саветы за работай Галоўнае — быць актыўным! №28

На парадак дня семінара-вучобы па арганізацыі
работы камітэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіраўніцтва горада Асіповічы,
які прайшоў 25 сакавіка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік
вынес 4 пытанні.

Напачатку ён падрабязна расказаў аб дзейнасці
раённага Савета і наогул сёлетнім стане спраў на Асіповіччыне, а потым спыніўся
на тым, што практычна могуць зрабіць дэпутаты і іх памочнікі з узгаданых
камітэтаў дзеля таго, каб жыццё роднага горада з кожным днём толькі
паляпшалася. Галоўная думка прамоўцы — ніхто не павінен быць пасіўным, абыякава
ставіцца да таго, што адбываецца побач. Наш горад — наш агульны дом, і нам
трэба пастаянна сустракацца з людзьмі і трымаць іх у курсе спраў па ўсіх важных
пытаннях — сацыяльна-эканамічных, культурнага жыцця і г.д. I па меры сіл і
магчымасцей уплываць на жыццё рэгіёна, рэгулярна інфармаваць мясцовую ўладу
наконт існуючых праблем, каб тыя паступова здымаліся.

На шэраг пытанняў адказаў непасрэдна Аляксандр
Віктаравіч, многія тлумачэнні далі наступныя прамоўцы — кіраўнікі ДУКВП
«Райсэрвіс” Аляксандр Маслаў і КДУП «Адзіны разліковы цэнтр” Анатоль Грыгор’еў,
а таксама намеснік начальніка райаддзела міліцыі Мікалай Гайваронскі.

Як адзначыў пры падвя-дзенні вынікаў работы
старшыня райсавета дэпутатаў, падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца мінімум
двойчы на год. Прычым дзверы ў мясцовы «клуб самакіраўніцтва” па-ранейшаму
адчынены для ўсіх тых, каму неабыякава жыццё і развіццё роднага горада.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем