Саветы за работай 29.01.10, № 7


СВIСЛАЧ

Больш за 81 мільён рублёў пайшло на добраўпарадкаванне сельсавета ў 2009 годзе. За гэтыя сродкі былі адрамантаваны і агароджы на могілках у вёсках Краснае, Слабада, Паліцкае агульнай працягласцю 1.133 метры. З іх у Паліцкім здзейснены капітальны рамонт. У Чуччы да ладу даведзены помнік на воінскім захаванні.

У сувязі з праграмай па пераразмеркаванню тэрыторыі ў межах Года зямлі 23,33 гектара перададзены ў карыстанне філіялу «Белшына-агра”, 2,18 га — СВК «Калгас «Бярэзіна”, 2,17 га — Акцябрскаму лясніцтву.

Рашэннем суда раёна 9 дамоў прызнаны безгаспадарнымі. Акрамя гэтага ў Вязычыне, Свіслачы, Навасёлках і Чуччы знесена 6 непрыдатных для выкарыстання будынкаў. На могілках спілаваны 44 аварыйныя дрэвы.

Былі прыведзены ў парадак 32 грамадскія калодзежы. Ужо падрыхтаваны дакументы на будоўлю новага грамадскага калодзежа ў вёсцы Краснае, якае распачнецца ў II квартале 2010 года.

У Свіслач летась падведзены газаправод, і прыкладна з кастрычніка 2010 года прыватныя дамы змогуць да яго падключыцца. У Чуччы і Навасёлках прагрэйдзіраваны дарогі агульнай працягласцю 2,5 кіламетра.

За год на тэрыторыі сельсавета на 2.571 кВт зніжана энергаспажыванне. Немалую ролю ў гэтым адыграла замена звычайных лямп вулічнага асвятлення на энергазберагаючыя. У будынку самога сельсавета заменены ацяпляльны кацёл, што зберагло 6,67 тон брыкету.

Акрамя таго з’явіліся 2 новыя дамы ў Чуччы і 8 — у Красным. А яшчэ на тэрыторыі Савета былі зарэгістраваны 3 аграсядзібы: дзве — у Свіслачы, адна — у Красным.

ПРАТАСЕВIЧЫ

У мінулым годзе на добраўпарадкаванне тэрыторыі пайшло больш за 100 млн. рублёў. Палову гэтай сумы выдаткавалі на абнаўленне 15 помнікаў загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне. Адрамантавалі агароджы на могілках у Кляпчаным Мосце, Дзераўцах і Цэлі, з’явіўся новы плот у Ягадным. Актыўную падтрымку сельсавету ў навядзенні парадку аказалі дэпутаты райсавета Уладзімір Верашчагін і Сяргей Бахонскі, старасты Валянціна Аляшкевіч (Осава) і Тамара Гейбель (Цэль).

Было адрамантавана 23 кіламетры грунтовых дарог. Амаль ва ўсіх населеных пунктах усталявалі вулічныя энергазберагальныя свяцільні. На гэта быў затрачаны 21 мільён, эканомія электраэнергіі склала больш за 10 тыс. кілават.

Адчыніліся 4 дамы сацыяльных паслуг — у Осаве, Задняй Градзе, Дражні і Цэлі. Узвялі 2 кантэйнерныя пляцоўкі на вул. Садовай у Забалацці і на грамадзянскіх могілках у Цэлі.

У сельсавеце было пераразмеркавана 100 гектараў пустуючых зямель. З іх 70 га адышло УКСП «Пратасевічы” і ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, 30 га — Асіповіцкаму лясгасу.

Працягваецца будаўніцтва тратуара ў Забалацці. На сёлета ў гэтым паселішчы запланавана правесці газіфікацыю і пашырыць вуліцу Маладзёжную.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость