Саветы за работай 15.01.10, № 3


Дараганава
Сустрэўшы Новы год з унушальным аб’ёмам выкананых работ, Дараганаўскі сельсавет у рэйтынгу калег Асіповіччыны заняў другое месца.
Напрыклад, тут вялася актыўная дзейнасць па добраўпарадкаванні мясцовасці, на якую было выдаткавана больш за 95 млн. рублёў.
Капітальна адрамантаваны дзіцячы сад-сярэдняя школа, прыведзены да ладу абеліскі і агароджы на 11 магілах воінаў і мірных жыхароў, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, папраўлена і ўсталявана агароджа на 4 могілках працягласцю 1.381 м.
У час падрыхтоўкі да святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэканструявана 5 помнікаў ахвярам Халакосту і 10 агаро- джаў на суму 25,2 млн. рублёў, прычым 14,5 млн. — спонсарскія сродкі. У ліку апошніх — Рэгіна Эпштэйн і Iлья Мачанскі, чые продкі загінулі тут.
У рамках Года роднай зямлі адбылося пераразмеркаванне зямельных надзелаў: 38,58 гектара перададзена ў карыстанне СВК «Калгас «Каўгарскі», а 3,9 га атрымала Дараганаўскае лясніцтва.
У Савеце на працягу года рашэннем суда Асіповіцкага раёна 14 дамоў былі прызнаны безгаспадарнымі. Знесены і цэлы шэраг будынкаў: 6 кінутых дамоў у вёсцы Сялец, былая музычная школа вёскі Дараганава, Радуціцкая школа і г.д. У дадатак ліквідавана больш за 50 несанкцыяніраваных звалак і спілавана больш за 80 небяспечных дрэваў.
Ёсць крок наперад і ў сферы энергазберажэння: за год зніжана энергаспажыванне вулічнага асвятлення больш чым на 5 тысяч кВт, на ацяпленні будынка самога сельсавета зэканомлена 650 кг брыкету.
Пры сельсавеце створаны саветы прафілактыкі, апорнага пункта грамадскага парадку. На іх пасяджэнні разглядаюцца асобы, якія ўхіляюцца ад аплаты за дзяржаўнае ўтрыманне дзяцей, схільныя да злоўжывання спіртных напояў, самагоншчыкі і г.д. I «размовы па душах» прыносяць пэўны эфект: пасля аднаго з пася- джэнняў, на якім разглядаліся справы 12 беспрацоўных, 8 з іх у хуткім часе працаўладкаваліся.
ЛIпень
На могілках у вёсках Семіровічы і Вязаўніца з’явіліся новыя агароджы. У населеных пунктах сельсавета адрамантаваны 22 калодзежы грамадскага карыстання, прагрэйдзіравалі вуліцы і грунтовыя дарогі. Былі ўпарадкаваны помнікі загінуўшым воінам-партызанам і ахвярам фашызму ў Ліпені, мемарыяльны комплекс у Бозаку, помнік на брацкай магіле ў Брыцалавічах. На школе ў цэнтры сельсавета з’явіліся дзве мемарыяльныя дошкі ў памяць аб земляках-партызанах і юнай гераіні Р.Кунько.
У выніку пераразмеркавання пустуючых зямель Асі-повіцкі лясгас атрымаў 5 гектараў у Ліпені, філіял «Белшына-агра” ААТ «Белшына” — 21,3 га ў Хімным і Iгнатоўцы.
Асіповіцкае райста атрымала ва ўласнасць былы будынак ліпеньскай амбулаторыі. Увесну ў адрамантаваным памяшканні павінна адчыніцца крама. Цэнтр сельсавета стаў больш дагледжаным: плошчу ўпрыгожылі альпійскія горкі і валун, побач з Домам культуры з’явілася дзіцячая пляцоўка.
Са студзеня ДУКВП «Райсервіс” пачынае заключаць дагаворы з насельніцтвам, якое пражывае на водаахоўнай тэрыторыі, на цэнтралізаваны вываз смецця.
Сёлета ў сельсавеце плануецца правесці капітальны рамонт грамадскай лазні ў Ліпені, узвесці 21 дом у Вязаўніцы, абнавіць мемарыяльны комплекс у Брыцалавічах.



Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем