Саветы за работай 12.02.10, № 11


ТАТАРКА

 

У пасёлку ў склад 3 вулічных камітэтаў увахо-дзяць 15
чалавек.

 

Звычайна ў студзені складаецца гадавы план работы,
які карэкціруецца згодна з умовамі надвор’я. У асноўным вулічкамы ўдзельнічаюць
у добраўпарадкаванні паселішча, інфармуюць кіраўніцтва аб праблемах, з якімі
сутыкаюцца мясцовыя жыхары. Нядаўна татаркаўскія актывісты ачысцілі ад снегу
прыдамавыя тэрыторыі і прабілі каналізацыйныя калодзежы на вуліцах Ленінская,
Прамысловая і Заслонава. У цёплыя месяцы арганізуюцца суботнікі: сумесна
прыбіраюцца грамадзянскія могілкі, брацкія пахаванні і помнік загінуўшым у
Вялікай Айчыннай вайне, робяцца клумбы, абкошваюцца падворкі. Заўжды ахвотна
ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні Ядзві-га Чаропка, Ніна Койпіш, Iван Салавей,
Iрына Патупчык, Марына Осіпава, Iван Чарнушэвіч, Аляксандр Пятроў, Аляксандр
Зінкевіч.

 

Да старшынь камітэтаў аднасяльчане звяртаюцца з
рознымі просьбамі: наладзіць вулічнае асвятленне, вывезці смецце, асушыць
затопленыя канавы, прывезці паліва на зіму, замяніць вёдры і ланцугі ў студнях
і інш. Пытанні вырашаюцца потым з дапамогай пасялковага Савета.

 

Акрамя таго актывісты разам з супрацоўнікамі
сацыяльнай службы наведваюцца да ўсіх адзінокіх пажылых людзей. Нямала турботаў
прыносяць былыя мінчане, многія з якіх пераехалі сюды з дапамогай «добрых
дзядзяў»-рыэлтараў. Людзі гэтыя «законапаслухмяныя», нярэдка
злоўжываюць алкаголем, неахвотна ідуць на кантакт. Да такіх небяспечных асоб
членам вулічных камітэтаў прыходзіцца завітваць разам з медыкамі і
міліцыянерамі…

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем