Саветы за работай №100

Клапаціцца грамадой

Усе важныя пытанні мясцовага значэння Градзянскі
сельскі Савет дэпутатаў вырашае ў цесным кантакце з насельніцтвам, дэпутатамі,
прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. Значную дапамогу аказваюць таксама і
кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета.

— Без іх дапамогі іншы раз цяжка абысціся, —
гаворыць старшыня мясцовага Савета Валянціна Хісаева. — Напрыклад, падчас
летняй пары прыходзіцца займацца абкошваннем травы — гэта адна з асноўных задач
па добраўпарадкаванні вуліц населеных пунктаў. Справіцца з ёй было б цяжка, каб
не паслугі калгасаў. Асабліва трэба адзначыць кіраўніка “Чырвонага ўдарніка”
Віктара Стурліса. Па яго распараджэнні калгаснік, які добра ўпраўляецца з
мотакасой, рэгулярна абкошваў участкі ў Пагарэлым і іншых вёсках, якія
знаходзяцца ў межах гэтай гаспадаркі. Зімой — праблема з ачысткай вуліц ад
снегу. Ніколі не адмаўляў у гэтай паслузе былы старшыня калгаса “Новы шлях”,
спадзяюся, што і цяперашняе кіраўніцтва адгукнецца на просьбу пры неабходнасці.
Нала-джана сувязь з Гра-дзянскім і Каменіцкім лясніцтвамі. Кіраўнік апошняга
Аляксандр Сідэнка вы-дзяляе тэхніку для падвозу дроў састарэлым грамадзянам.
Дзякуючы яму была арганізавана работа па перавозцы з Ліпеня ў Казімірава
штыкетніка для агароджы мясцовых могілак. Лясніцтвы замацаваны за помнікамі загінуўшым
у гады вайны, ажыццяўляюць догляд за імі. Мясцовы ўчастак Асіповіцкага
леспрамгасу на чале з Анатолем Лосевым, дэпутатам з салідным стажам, прыходзіць
на выручку адным з першых. Безумоўна, разумею, што ў гаспадарак хапае сваіх
праблем, але без сумеснага вырашэння некаторых пытанняў проста не абысціся. Каб
жыхарам нашага Савета жылося камфортней, клапаціцца аб гэтым трэба ўсёй
грамадой.

З думкай аб дабрабыце

У Свіслацкім сельсавеце, як паведаміў яго
старшыня Леанід Французаў, заканчваецца рамонт зламанага паркана па цэнтральнай
вуліцы Кліменкі. Працягваецца і заключэнне дагавораў на вываз цвёрдых бытавых
адыходаў. Належная ўвага надаецца сям’і, становішчу дзяцей у ёй. Зараз адной з
жыхарак надаецца статус апекуна, у падрыхтоўцы дакументаў дапамагае і
сельсавет. Рэгулярна праводзіцца аб’езд інвалідаў, удзельнікаў вайны з мэтай
своечасовага аказання дапамогі.

З такіх, на першы погляд дробных, жыцейскіх
клопатаў і складаецца паўсядзённая работа сельскага Савета, абумоўлены знешні
вы-гляд населеных пунктаў, дабрабыт сялян.

 

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем