“Самае-самае” пра Вяззеўскі сельсавет №86

Самыя старыя населеныя пункты, якія зараз
уваходзяць у склад сельсавета, — вёскі Зборск, Вярэйцы, Цяплухі, Вяззе, Вялікая
Гарожа, Замошша. Іх гістарычныя карані пачынаюцца з ХVІ стагоддзя.

Самы буйны населены пункт — Вяззе: пражывае 767
чалавек, налічваецца 300 падворкаў.

Самыя важныя па-дзеі ў гістарычным летапісе
Вяззя: 1930 год — утвораны калгас “Авангард”, 1953 — 23 лістапада Асіповіцкая
ГЭС дала ток, 1954 — адкрыла дзверы сярэдняя школа, 1970 — на 13 гектарах
створаны і зарыблены тры сажалкі, 1987 — устаноўлены мемарыяльны комплекс у
гонар землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, 2005 — населенаму
пункту першаму ў раёне нададзены статус аграгарадка, 2008 — адбылося выязное
пасяджэнне Савета Рэспублікі з падвядзеннем вынікаў работы.

Сама менш пражывае жыхароў у вёсцы Ясянец — 3
чалавекі.

Сама больш за апошняе дзесяцігоддзе было
заключана шлюбаў у 2009 годзе — 11.

Самыя распаўсюджаныя прозвішчы жыхароў
Вяззеўскага сельсавета — Налівайка, Андрыевіч, Чаропка, Хлус, Герасімчык,
Грышановіч, Патапейка.

Самы пажылы чалавек — Еўдакія Іванаўна Шылец з вёскі
Замошша. Сёлета бабуля адзначыла 100-гадовы юбілей.

Самы маленькі жыхар — Данііл Далгакоў, які
нарадзіўся ў пачатку верасня.

Самы актыўны ўдзел у жыцці сельсавета прымаюць
Людміла Васільеўна Андрыевіч, Ірына Фёдараўна Хаменка, Таццяна Фёдараўна
Верамейчык.

 

Последние новости

Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем