“Самае-самае” пра БРСМ Асіповіччыны
Самымі першымі білеты членаў
БРСМ у Асіповічах атрымалі тагачасныя кіраўнікі Ларыса Волкава і Наталля Марціновіч, вучні СШ № 3 Аляксандр Рачыцкі, Дзяніс
Варабей і Наталля Гарабец.
Самыя шматлікія «пярвічкі” БРСМ
дзейнічаюць у Асіповіцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным
каледжы (404 чалавекі),
гімназіі (177), АЗАА (75). Яны ж і самыя актыўныя. Напрыклад, на раённай спартакіядзе, якая праходзіла 10-11 жніўня, ад завода аўтаагрэгатаў
удзельнічала 4 каманды!
Самы доўгі час узначальвае «пярвічку” БРСМ Павел
Рудзянок (Асіповіцкі РЭС) — з 2007 года.
Самае папулярнае традыцыйнае мерапрыемства БРСМ —
спартакіяда актыву; самае патрыятычнае — акцыя «Спяём гімн разам”; самыя
неардынарныя — флэшмобы, мотапікнікі; самыя добрыя — «Цуды на
Каляды”, «5 бульбін”.
Самае «сямейнае” мерапрыемства — «Уладар вёскі”. Дарэчы, праект прыжыўся далёка не ва ўсіх раёнах. Надае аптымізму факт, што на Асіповіччыне ёсць шмат сельскай моладзі і
добрых вясковых сем’яў. Самыя выніковыя выступленні на гэтым
спаборніцтве паказваюць удзельнікі з Дараганаўскага сельсавета: тры гады запар «уладары вёскі” менавіта з населеных пунктаў
Дараганаўшчыны.
