Напярэдадні 140-гадовага юбілею Асіповіч “раёнка” звязалася з некаторымі землякамі, якія вядомы не толькі на малой радзіме, але і ў краіне, і прапанавала ім успомніць гады, звязаныя з жыццём і дзейнасцю ў родным горадзе.
“Асіповічы— кузня кадраў для рэспублікі”
Віктар Аркадзьевіч МIхадзюк нарадзіўся ў Асіповічах, вучыўся ў СШ № 2. Некаторы час працаваў у былым калгасе імя Валадарскага (Ліпень). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання ад Асіповіцкай сельскай выбарчай акругі № 173. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны 1-га склікання. Зараз працуе дырэктарам Рэспублікан-скага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы (Мінскі раён).
— Люблю родны горад у любую пару. Асабліва падабаюцца месцы, дзе прайшло дзяцінства — кінатэатр “Радзіма”, куды бегалі з сябрамі на амаль усе тагачасныя кінафільмы, парк насупраць школы. Не забыліся і танцы ў раённым Доме культуры і ў Клубе чыгуначнікаў, дзе гучала, як кажуць, жывая музыка. Песні выконваліся мясцовымі артыстамі — вакальна-інструментальнымі ансамблямі. Успамінаюцца тыя часы з пачуццём шчымлівай асалоды.
Зараз, прыязджаючы ў Асіповічы, дзе жывуць родныя, блізкія і сябры, ад-значаю, што горад стаў больш прываблівым. Набываюць іншае аблічча жылыя дамы і прадпрыемствы, узводзяцца новыя шматпавярхоўкі, з’яўляюцца сучасныя гандлёвыя цэнтры. I гэта цудоўна. Мае землякі— людзі памяркоўныя, як у цэлым усе беларусы. Але, як падаецца, асіпаўчанам у большай ступені характэрны такія якасці, як прадпрыемлівасць, энергічнасць, ініцыятыўнасць. Яны заўсёды імкнуліся да ведаў, да незвычайных адкрыццяў. Асіповічы можна стопрацэнтна назваць кузняй кадраў для рэспублікі. Ганаруся і тым, што якасць прадукцыі некаторых мясцовых прадпрыемстваў нічым не ўступае замежным аналагам. Асабліва цаню работу Асіповіцкага доследнага лясгаса, з якім супрацоў-нічае ўзначальваемая мною арганізацыя. Там працуюць сапраўдныя майстры сваёй справы. А яшчэ родныя мясціны падкупляюць прыгожымі краявідамі. Тут ёсць дзе адпачыць усім, асабліва тым, хто любіць рыбалку ці паляванне. Да апошніх адношу і сябе. Сярод мясцовых паляўнічых маю шмат сяброў, з якімі стаптаў не адну лясную сцежку.
Нельга не ўзгадаць і чыгунку, з якой таксама звязана многа цудоўных успамінаў. Але самае галоўнае — менавіта яна дала жыццё нашаму слаўнаму гораду, які авеяны мужнасцю і стойкасцю ў часы ліхалецця. Там робяць цэлыя дынастыі, сумесны працоўны стаж якіх складае не адзін дзясятак гадоў.
Упэўнены, што цяперашнія жыхары Асіповіч ганарацца месцам пражывання і робяць усё для таго, каб ён быў чыстым і ўтульным, зручным і багатым. Жадаю землякам эканаміч-най стабільнасці, шчасця, удачы і ўсяго самага найлепшага.
“Спадзяюся на з’яўленне новых спартыўных зорак”
Мікалая Канстанцінавіча Ананьева таксама ўзгадавала асіповіцкая зямля. Яго працоўны шлях пачаўся ў 1965 годзе ў мясцовым вагонным дэпо, куды ён уладкаваўся рабочым. Пасля службы ў арміі некаторы час працаваў на станцыі Асіповічы, затым лёс звязаў амаль на два дзясяткі гадоў з фізічным выхаваннем і спортам у раёне, партыйнай і савецкай дзейнасцю. Пазней быў пераведзены па службе ў Магілёў, а пасля — у сталіцу, дзе займаў пост Міністра спорту і турызму краіны, намесніка начальніка Апарата Прадстаў-ніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дырэктара Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. Зараз ён генеральны дырэктар дзяржустановы “Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс “Мінск-Арэна”. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.
— Асіповіччына — цудоўны край, з якім звязана большая частка жыцця. Тут фарміраваліся мае лепшыя якасці і як чалавека, і дзелавыя. Побач заўсёды былі людзі, з якіх браў прыклад, а многіх і сам вучыў, як кажуць, жыццю. Некаторыя з іх зараз працуюць кіраўнікамі розных устаноў горада, умацоўваючы яго эканамічнае становішча, і як старэйшы таварыш, ганаруся, што даў ім пуцёўку ў жыццё. Калі іншы раз выпадае сустрэцца з імі, то нясорамна паглядзець у вочы. Пры неабходнасці і дапамагаю, чым магу.
На малую радзіму прыязджаю часта і заўважаю, што горад мяняецца да лепшага. Па-ранейшаму прыцягвае да сябе родная вуліца Сумчанкі, з якой усё і пачыналася. Заўсёды спыняюся каля дарагіх сэрцу ліп, якія, дзякуй Богу, да гэтай пары шумяць лістотай і радуюць прахожых прыемным водарам падчас цвіцення. Дарагія і спартыўныя аб’екты, дзе не толькі працаваў, але і закладваў аснову іх дзейнасці.
Безумоўна, без стваральнай працы людзей не было б поспехаў, у тым ліку спартыўных. Уважліва сачу за землякамі-спартсменамі, аказваю ім маральную падтрымку. Суперажываю за братоў Багдановічаў — выхаванцаў асіповіцкай зямлі, і жадаю ім чарговай перамогі на Алім-піядзе ў Лондане. Спа-дзяюся, што ў хуткім часе заззяюць новыя спартыўныя зоркі, узгадаваныя нашай зямлёй. У цэлым жа з нагоды 140-годдзя жадаю гораду добрых эканамічных паказчыкаў, а людзям — упэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай кожны адчувае сябе сапраўдным гаспадаром таго месца, дзе жыве і працуе. I тады можна быць упэўненым, што дабрабыт раёна памножыцца ў разы.
“Ёсць работа архітэктарам”
“Чырвоныя гваздзікі”, “Усе мы родам з дзяцінства”, “Сузор’е надзей”, Буслік, Васілінка і Бульбінка з “Калыханкі” і, безумоўна, “Вас выклікае Спартландыя” — усе гэтыя назвы добра вядомы большасці тэлегледачоў. За імі стаіць наша зямлячка Ніна Вячаславаўна Шоба — прафесійны журналіст, рэдактар, аўтар сцэнарыяў, карэспандэнт і вядучы. Уладальнік высокай беларускай дзяржаўнай узнагароды — медаля імя Францыска Скарыны.
Заслужаны дзеяч культуры, Выдатнік асветы, яна не так даўно адзначыла75-годдзе і пражыла на тэлебачанні 45 гадоў. А пачынала творчы шлях у асіповіцкай газеце “Калгасная праўда”, куды прыйшла адразу пасля першай школы.
— Дзякуючы якаснай падрыхтоўцы настаўнікаў, змагла хутка асвоіцца з даручанай справай. Да работы адносілася адказна, праяўляла ініцыятыву і творчы падыход, за што нават падзяку ад галоўнага рэдактара атрымала. Гэта мяне акрыліла. Зразумела, што журналістыка падабаецца, і — рызыкнула, стала студэнткай журфака БДУ, аб чым потым ні разу не пашкадавала. I дзе б ні была, ніколі не забывала пра горад свайго дзяцінства і юнацтва.
Нарадзілася да вайны. Памятаю, як у Асіповічах з’явіліся фашысты, як людзей, у тым ліку і нас з мамай, вадзілі на чыгуначны вакзал і, распрануўшы, пакідалі ў вагоне на цэлы дзень. Пачуццё нянавісці да ворагаў было вялікае. Вайна забрала бацьку, мама гадавала нас адна. Было цяжка, але выраслі дастойнымі людзьмі. У дарослае жыццё пайшлі падрыхтаванымі, ведалі цану дружбе, працы. Як, дарэчы, і большасць маіх знаёмых сяброў-землякоў, з якімі і цяпер падтрымліваю сувязь. З аднакласнікамі сустракаліся раней штогод, бываю і на юбілеях роднай школы. Часта — на роднай вуліцы Паўночнай (зараз Жукава). Магу сказаць, што ў цэлым задаволена, як развіваецца інфраструктура горада, як ён маладзее. Але ёсць яшчэ над чым працаваць архітэктарам, каб наблізіць яго знешні выгляд да еўрапейскіх стандартаў. Думаю, што з цягам часу так яно і будзе, бо ў Асіповічах жывуць працалюбівыя, шчырыя, самаадданыя людзі, якім жадаю моцнага здароўя і працвітання. Думаю, што і надалей буду ганарыцца іх поспехамі, новымі відамі выпускаемай прадукцыі — тым жа пральным па-рашком “Мара” карыстаюся сама і рэкамендую яго ўсім знаёмым.
Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”
5 июля 2025
Общество
Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.
5 июля 2025
Общество
“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна
4 июля 2025
Общество
Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах
4 июля 2025
Год благоустройства
У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца