Рэсурсакарыстанне: на Асіповіцкім вадасховішчы — перамены

Напачатку снежня мінулага года ААТ “Рыбгас
“Свіслач” уступіла ў валоданне Асіповіцкім вадасховішчам на правах арэнды.

Новы арандатар пачаў сваю гаспадарчую дзейнасць
з зарыблення моладдзю таўсталобіка, больш 500 кг якога было набыта за грошы,
выдзеленыя з раённага фонду аховы прыроды, і аднаўлення арцельнай (прамысловай)
лоўлі.

За месяц было здабыта і рэалізавана каля 2,5 тон
таварнай рыбы, што складае 22,7% ад гадавой квоты, выдзеленай у адпаведнасці з
навуковым абгрунтаваннем гаспадарчай эксплуатацыі рыбных рэсурсаў гэтага
вадаёма.

Вяртанне вадасховішчу статусу арандуемых
угоддзяў, натуральна, выклікала ў рыбаловаў-аматараў шэраг пытанняў, на якія
“Вытокі” папрасілі адказаць дырэктара прадпрыемства Аляксандра Няхая.

— Ці былі ўведзены рыбгасам нейкія асаблівыя
правілы для ўпарадкавання аматарскага рыбалоўства пасля пачатку гаспадарчай
эксплуатацыі вадаёма?

— Пакуль ніякіх мер, што выходзяць за межы
агульнавядомых правілаў аматарскага рыбалоўства, не ўведзена. У прыватнасці,
устаноўлена норма вылаву да 5 кг рыбы ў дзень на чалавека, забаронена вя-дзенне
інтэнсіўных відаў лоўлі…

На гэты год запланавана зарыбленне карпам, белым
амурам, стракатым таўсталобікам. Пасля чаго, верагодна, на пэўны час вылаў
гэтых відаў рыбы будзе абмежаваны.

— Што Вы думаеце наконт вяртання да рэжыму
платнага рыбалоўства?

— Зараз наша прадпрыемства вывучае такую
магчымасць, аднак рабіць рыбалку платнай на вялікім вадаёме ёсць сэнс у
выпадку, калі рыбгас будзе праводзіць рэгулярныя зарыбленні і здолее
распрацаваць зручную сістэму па продажу ліцэнзій на права лоўлі.

— Наколькі дзейсна рыбгас можа абараняць
арандуемы вадаём ад браканьераў?

— Поспех у гэтай справе дасягаецца, калі
кантроль за выкананнем правілаў рыбалоўства вядзецца сістэматычна на працягу
дастаткова доўгага часу. З моманту ўступлення ў права арэнды прайшло некалькі
тыдняў, а гэтага недастаткова, каб вывучыць сітуацыю і пачаць нейкія актыўныя
дзеянні. Да таго ж рыбгас не мае права самастойна складаць пратаколы на
за-трыманых парушальнікаў, таму ў барацьбе з браканьерствам плануем умацоўваць
і развіваць супрацоўніцтва з інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету,
органамі аховы правапарадку.

— Ці прымае ўдзел арандатар у добраўпарадкаванні
прыбярэжнай зоны вадасховішча?

— Рыбгасу адведзены ўчастак берага ад Вяззеўскіх
могілак да вёскі Зборск, уздоўж якога, прынамсі, і ставяць свае сеткі брыгады
арцельшчыкаў. Для ачысткі берага ад смецця напрыканцы снежня быў праведзены
суботнік, і зараз да яго санітарнага стану ў кантралюючых органаў прэтэнзій
няма.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем