Рэсурсакарыстанне БатарэйкI: экалогія і псіхалогія №45

Хімічныя крыніцы энергіі для аўтаномнага
сілкавання разнастайнай электра- і радыёапаратуры, што звыкла называюцца
батарэйкамі — тая “дробязь”, без якой немагчыма ўявіць існаванне сучаснага
чалавека. Кварцавыя і электронныя гадзіннікі, пульты кіравання бытавой
электронікай, мабільныя тэлефоны, многія віды цацак для дзяцей і дарослых,
ноўтбукі, фотаапараты, ліхтары — вось далёка не поўны пералік таго, што робіць
наша жыццё сапраўды камфортным і не можа працаваць без батарэек альбо
мініяцюрных акумулятараў.

Не будзе перабольшваннем лічыць, што
сярэднестатыстычная сям’я ў дадзены канкрэтны момант часу мае ў карыстанні
недзе 10 разнастайных батарэек, і, як мінімум, палова з іх на працягу года
патрабуе замены.

Якія адносіны гэтыя разлікі маюць да аховы
навакольнага асяроддзя? Самае непасрэднае. Калі батарэйкі перастаюць працаваць,
мы выкідваем іх як звычайныя бытавыя адыходы і не задумваемся аб тым, што
кожная з іх уяўляе сабой мініяцюрную хімічную бомбу. Менавіта так: у састаў
кожнага элемента сілкавання ўваходзяць цяжкія металы і актыўныя рэчывы, якія
здольны пераўтвараць іх у біялагічна актыўныя солі. Трапляючы ў навакольнае
асяроддзе, батарэйкі даволі хутка разбураюцца і выдзяляюць субстанцыю, здольную
— у залежнасці ад тыпу крыніцы току і яе памераў — забрудзіць ртуццю, нікелем,
цынкам, кадміем, свінцом, марганцам альбо іншымі шкоднымі для жывых істот
цяжкімі металамі да 20 м²
зямлі. Такая плошча ўяўляе сабой арэал існавання двух дрэў, двух кратоў, аднаго
вожыка і некалькіх тысяч дажджавых чарвякоў — зусім нямала, калі ўлічыць, што
вага батарэечнай “міні-бомбы” складае лічаныя грамы.

Як вядома, цяжкія металы назапашваюцца ў жывых
тканках, паступова, праз ежавыя ланцугі, распаўсюджваюцца па ўсёй біясферы, не
абмінаючы і чалавека. Па іроніі эвалюцыі менавіта наш від найбольш востра
рэагуе на хранічнае атручванне цяжкімі металамі, бо яны ў першую чаргу “б’юць”
па найбольш складаных частках арганізма — эндакрыннай сістэме і галаўным мозгу.

Сёння пагроза, якую ўяўляюць прыродзе і чалавеку
адпрацаваўшыя хімічныя крыніцы энергіі, адчуваецца востра ва ўсім свеце. Наша
краіна не выключэнне, таму яшчэ ў 2009 гэты від адыходаў быў унесены ў
Дзяржаўную праграму па зборы і перапрацоўцы другаснай сыравіны.

У лютым гэтага года пачаўся збор сапсаваных
крыніц току і ў Асіповіцкім раёне. У пяці самых буйных магазінах горада і
рабочага пасёлка Ялізава былі ўсталяваны спецыяльныя кантэйнеры, нагляд за
якімі і, адпаведна, утылізацыя сабраных батарэек даручаны ДУКВП “Райсэрвіс”.
Але ўзгаданы абавязак не патрабуе ад яго работнікаў шмат сіл і часу. Па стане
на 20 мая з дапамогай гэтых кантэйнераў было сабрана… 0 батарэек.

Па меркаванні дырэктара прадпрыемства Аляксандра
Маслава, такі “эфектны” старт важнай экалагічнай кампаніі асабіста яго не
здзіўляе: ідэя асобнага збору цвёрдых бытавых адыходаў увогуле вельмі цяжка
ўкараняецца ў свядомасці беларусаў. Што ж тычыцца непасрэдна батарэек, то сёння
ўтвараемую імі пагрозу ўсур’ёз не ўспрымае, бадай, ніхто, таму зрухаў у
свядомасці землякоў можна чакаць не адно дзесяцігоддзе.

Песімізм кампетэнтнага камунальніка, які знаёмы
з праблемай раздзельнага збору ЦБА ва ўсіх яе аспектах, цалкам зразумелы. Аднак
здаецца, што ў барацьбе з батарэйкамі ёсць сэнс паспрабаваць альтэрнатыўныя
падыходы. Спажыўцом значнай часткі хімічных крыніц энергіі з’яўляюцца дзеці,
дык чаму б не размясціць скрыні для збору адпрацаваўшых крыніц энергіі не ў
крамах, а ў школах? Зразумела, ніхто не гарантуе, што рэалізацыя ўзгаданай
прапановы дасць станоўчы вынік, але ж і горш ад яе не будзе. Тым болей, што
зрабіць такую скрыню можна хутка і амаль без матэрыяльных выдаткаў.

 

Последние новости

Общество

“Код от домофона”: как работает новая схема обмана

14 сентября 2025
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

13 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 сентября для всех знаков зодиака

13 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость